Спорт

Крысціна Ціманоўская пра жыццё ў Польшчы: Мы нават сабаку выгульваем з аховай

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ў сваім Instagram распавяла пра першыя месяцы жыцця ў Варшаве. Крысціна, нагадаем, апынулася ў эпіцэнтры скандалу вакол беларускай лёгкаатлетычнай каманды ў Токіа, у выніку перабралася і жыве з мужам у Польшчы.

Фота з інстаграма

«Нядаўна я пісала пра тое, што мы з мужам ужо 2 месяцы жывём у Варшаве пад аховай. На жаль, гэта вымушаная мера. Многія людзі з'язджаюць з Беларусі дзеля сваёй бяспекі і мы не выключэнне. Спачатку нам здавалася, што гэта крута.

Цяпер я магу сказаць — гэта цяжка.

Безумоўна, усе меры прыняты дзеля бяспекі, мы гэта вельмі цэнім і будзем прытрымлівацца пратаколу столькі, колькі будзе неабходна.

Першы час нам практычна нельга было выходзіць з дому — толькі на вельмі важныя сустрэчы. Паступова свабоды з'явілася больш.

Мы перабраліся ў кватэру, якую арандавалі, я пачала трэніравацца, але нас не перасталі ахоўваць. Усе нашы дзеянні і перамяшчэння ўзгодненыя, нават паход у краму за прадуктамі. Гэта гучыць смешна, але мы нават сабаку выгульваем з аховай. 

Зараз я мару пра вельмі простыя рэчы, мне не хапае сустрэч з сябрамі, паходаў па крамах, прагулак у горадзе. Так шмат новага тут для нас і столькі месцаў хочацца наведаць, павячэраць у кафэ або затрымацца ў якім-небудзь гандлёвым цэнтры на пару гадзін, але ў дадзены момант прымаю новую рэальнасць. Проста ведаю, што аднойчы наша жыццё стане самым звычайным».

Чытайце таксама: Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі аб спорце: Перамогі — не самамэта, навошта нам чэмпіёны, якія працуюць на разбурэнне згоды?

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных8

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных8

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць