Грамадства

Максім Знак і Людміла Казак — лаўрэаты прэміі IBA за ўнёсак у абарону правоў чалавека

Узнагароджанне прайшло сёння анлайн у рамках міжнароднай выставы International Bar Association. Максім Знак і былая абаронца Марыі Калеснікавай Людміла Казак сталі першымі беларусамі-лаўрэатамі прэміі IBA.

Словы падзякі ад Максіма перадала яго жонка і адвакат:

— За кожным тыранам у гісторыі стаялі адвакаты, пракуроры і суддзі, якія апраўдвалі яго кіраванне і каралі яго праціўнікаў за іх неіснуючыя злачынствы, — цытавала мужа Надзея Знак. — Забываючы пра дух закона, юрысты адчыняюць скрыню Пандоры, якая з часам іх і паглыне. Махлярства з законам заўсёды мае свае наступствы. Я заклікаю ўсіх нас, юрыстаў, прыняць вядомае залатое правіла і заўсёды разглядаць закон і справядлівасць як нашу першачарговую мэту, а не як інструмент. Для мяне вялікі гонар атрымаць такую ўзнагароду, і я зраблю ўсё магчымае, каб ёй адпавядаць.

Лаўрэатка прэміі Людміла Казак падчас сваёй прамовы адзначыла важнасць міжнароднага прызнання:

— Ва ўмовах рэпрэсій і адсутнасці легальных механізмаў абараніць сваіх калег нам вельмі важная падтрымка сусветнай юрыдычнай супольнасці. Я падзяляю гэтую ўзнагароду з усімі маімі калегамі, якія, нягледзячы ні на што, абаранялі, працягваюць і, я ўпэўненая, працягнуць абараняць беларусаў і адстойваць прынцыпы прафесіі адваката.

Міжнародная асацыяцыя юрыстаў (IBA) была заснавана ў 1947 годзе і з'яўляецца самай прэстыжнай асацыяцыяй адвакатаў, міжнародных юрыстаў-практыкаў, асацыяцый адвакатаў і юрыдычных таварыстваў. На гэты момант у IBA ўваходзіць больш за 80 000 індывідуальных юрыстаў і 190 асацыяцый адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць