Здароўе

У Еўропе зарэгістравалі два лекі для лячэння кароны

Камітэт па лекавых сродках для людзей Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках (ЕМА) рэкамендаваў дазволіць выкарыстанне прэпаратаў Ronapreve ад амерыкана-швейцарскай кампаніі Regeneron-Roche і Regkirona ад паўднёвакарэйскага вытворцы для лячэння COVID-19. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЕМА.

Камітэт рэкамендаваў дазволіць Ronapreve для лячэння каранавіруса ў дарослых і падлеткаў (ад 12 гадоў і вагой не менш за 40 кг), якім не патрабуецца дадатковы кісларод і якія падвяргаюцца падвышанай рызыцы сур'ёзнага цячэння захворвання.

Ronapreve таксама можна выкарыстоўваць для прафілактыкі COVID-19 у людзей ва ўзросце ад 12 гадоў і болей з масай цела не менш 40 кг.

Што тычыцца Regkirona, камітэт рэкамендаваў дазволіць гэтыя лекі для лячэння дарослых з COVID-19, якія не маюць патрэбы ў дадатковым кіслародзе і якія таксама падвяргаюцца падвышанай рызыцы сур'ёзнага захворвання.

Рэкамендацыі накіраваныя ў Еўрапейскую камісію для прыняцця далейшых юрыдычных рашэнняў.

Ronapreve і Regkirona — першыя лекі з монакланальнымі антыцеламі, якія атрымалі станоўчае заключэнне камітэта па лекавых сродках. Раней станоўчае заключэнне атрымаў толькі Veklury (рэмдэсівір).

Монакланальныя антыцелы — гэта бялкі, прызначаныя для прымацавання да пэўнай мішэні, у дадзеным выпадку да бялку-шыпа SARS-CoV-2, які вірус выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі чалавека.

Даследаванні паказалі, што лячэнне ранапрэвам або рэгкіронам значна зніжае колькасць шпіталізацыі і смерцяў у пацыентаў з COVID-19, схільных да цяжкага цячэння хваробы. Іншае даследаванне паказала, што ранапрэў зніжае верагоднасць заражэння COVID-19, калі адзін з членаў сям'і інфікаваны SARS-CoV-2.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць