Грамадства

21-гадовая віцяблянка атрымала вялікі штраф за «дэструктыўны» надпіс «3%» на шапіку «Табакерка»

Суд Першамайскага раёна Віцебска разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовай віцяблянкі Александрыны Міхаложынай, абвінавачанай паводле арт. 341 КК. У 2020 годзе на шапік, які належыць філіялу «Віцебск-тытунь» СЗАТ «Энерга-оіл», дзяўчына нанесла надпіс, звязаны з падзеямі прэзідэнцкай кампаніі, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае суддзя Наталля Карабліна. Паводле матэрыялаў папярэдняга следства, Александрына Міхаложына ў перыяд ад 5 кастрычніка да 25 лістапада 2020 года (дакладна вызначыць дату следчым не ўдалося) на тытунёвы шапік «Табакерка» фарбай чырвонага колеру нанесла «дэструктыўны» надпіс «3%». Сума шкоды склала 70 рублёў.

На судзе Міхаложына прызнала віну цалкам.

Дзяўчына распавяла, што надпіс на шапіку наносіла ўначы разам са сваёй знаёмай, ад якой нібыта і зыходзіла ініцыятыва. Даты дакладна не памятае, але пераконвала, што гэта быў кастрычнік. Нанесла на шапіку лічбу «3». А вось хто дадаў знак «%» і чырвоныя гарызантальныя лініі, не ведае. Заявіла, што яны з'явіліся на шапіку праз тры-чатыры дні пасля гэтага. Прызналася і ў тым, што размяшчала ўлёткі палітычнага зместу. Клеіла іх на дошках абʼяваў каля падʼездаў, але тыя не хацелі трымацца і падалі долу. Усё гэта адбывалася цягам адной ночы. Сцвярджала, што больш такім ні яна, ні яе знаёмая не займаліся.

Бок дзяржабвінавачвання запрасіў у суда пакараць дзяўчыну штрафам у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў). Такі прысуд і вынесла суддзя Карабліна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

Анастасія Шпакоўская заявіла пра смерць гурта Naka

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць