Культура66

«Ляпісы» употай ад фанатаў запісалі новы альбом

1 верасня 2009 года група «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць новую кружэлку пад назвай «Культпрасвет».

1 верасня 2009 года група «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць новую кружэлку пад назвай «Культпрасвет».

Як піша «Салiдарнасць», вестка для прыхільнікаў групы стала нечаканай.

«Я лічу, што ў сучаснай медыйнай прасторы вельмі шмат непатрэбнай інфармацыі, — кажа лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. — Пра перасоўванні артыстаў, пра іх пакупкі, пра тое, што яны збіраюцца рабіць і чаго не збіраюцца… У выніку знікае вельмі важны для актуальнага мастацтва момант нечаканасці, раптоўнасці, здзіўлення. Таму мы імкнуліся раней часу нікому нічога не распавядаць. Замест гэтага, не ведаючы адпачынку і не дасыпаючы, як стаханаўцы ля мартэнаўскі печаў, мы рэпетавалі, варажылі, шукалі нешта новае, патрошку запісваліся. І толькі калі зразумелі, што нам не сорамна за гэтыя 12 сталеліцейных трэкаў, вырашылі падзяліцца сваёй радасцю са светам».

Ужо вядома, што вокладка будзе аформленая ў эстэтыцы кубафутурызма, а партрэт Міхалка выклікае цалкам выразныя асацыяцыі з выявай Маякоўскага.

«Маякоўскі — адзін з заснавальнікаў расейскага футурызму, а мы лічым сябе «неафутурыстамі», — заяўляе Міхалок. — Нам блізкі анархічны светапогляд «старых» футурыстаў, іх бунтарства, эпатаж, плакатнасць, лозунгавасць, нам падабаецца мастацтва, накіраванае ў будучыню. Але калі Маякоўскі казаў пра аплявуху грамадскаму густу, дык мы цалкам гатовыя нанесці гэтаму густу, гэтым норавам і асновам, аперкот».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць