Улада

Лукашэнка расказаў пра ўльтыматум Беларусі: патрабуюць, каб мы сталі «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай

Захад высунуў Беларусі ўльтыматум: стаць «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай. Лукашэнка сцвярджае, што Захад патрабуе, каб Беларусь стала менавіта такой дзяржавай, як Украіна. Аб гэтым ён расказаў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь апынулася ў цэнтры глабальнага супрацьстаяння, якое разгарнулася паміж Захадам і Расіяй. У гэтай барацьбе бакі не дзейнічаюць ізалявана — ёсць каналы, па якіх яны могуць весці перагаворы. «Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў… У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калектыўны Захад перайшоў ад прэтэнзій да больш жорсткіх патрабаванняў і ўльтыматумаў.

«Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. Цытую: «дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай, як Украіна. На што дакладна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы — беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў», — заявіў Лукашэнка.

Палітык настойвае, што Захад прапанаваў толькі адзін сцэнарый дэмакратызацыі і развіцця: «стаць як Украіна». 

«Тое, што я сказаў па Украіне, гэта было даслоўна сказана. Дзе-нідзе завуаляавана. Яны намякаюць: «Ну, пытанне не ва ўладзе…» Ва ўладзе пытанне! Зусім нядаўна заявілі: «Уладу ў Беларусі трэба памяняць. Пачынаць трэба з прэзідэнта, — расказаў Лукашэнка. — У нас ёсць механізм. Выбары і гэтак далей. Датэрміновыя выбары, калі нехта хоча, — калі ласка, у нас таксама ёсць механізм. Няхай прапануюць».

Вяртаючыся да тэмы ўльтыматума, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі: «Раман Аляксандравіч, вы былы дыпламат, вы гэта ўсё церпіце, не ўносіце прапаноў. Тыя, хто прынёс ультыматум, — за межы краіны. Не гледзячы, чыю краіну яны прадстаўляюць. Што мы з імі целяпаемся? Яны ж працуюць на шкоду».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?39

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча15

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць