Інтэрнэт і СМІ

Журналіст Андрэй Аляксандраў з СІЗА: Я не расчараваўся ў ніводным чалавеку

Палітвязень зазначае: «Ніколі ў жыцці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасці, дабрыні, любові».

Адшукаць крупінкі радаснага, добрага і светлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі паспрабавала «Свабода». Андрэй Аляксандраў з-за кратаў прыгадвае, што яго парадавала ды прымусіла ўсміхнуцца ў няпростым 2021-м.

— Калі я думаю аб тым, што мяне парадавала ў 2021 годзе, я найперш думаю пра людзей, якія сёлета напісалі і адаслалі тысячы лістоў, паштовак і тэлеграм (ну і не будзем забываць пра перадачы). Бадай ніколі ў жыцці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасці, дабрыні, любові, салідарнасці, чалавечай цеплыні.

Мяне радавала, калі людзі праз расчараванне, бездапаможнасць і боль шукалі — і, спадзяюся, знаходзілі — адказы і сэнсы, не здаваліся, не спыняліся.

Мяне радавала, калі людзі прызнавалі памылкі і пачыналі задумвацца над важнымі рэчамі, над якімі не задумваліся раней.

Мяне парадавала, што я не расчараваўся ў ніводным чалавеку, якога/якую лічыў сябрам — і завёў шмат новых сяброў.

Мяне вельмі радавалі, зусім як у класіка, «простыя словы, простыя рэчы»: тое, што бацькі пішуць, быццам усё ў норме (ніколі ж не прызнаюцца, калі і не); кляновы лісток ці засохлая кветачка ў лісце; калі следчы пасля допыту перадае словы кахання ад любай дзяўчыны; калі сябра піша, што ў бяспецы; калі сяброўка дасылае тэлеграму, што «Ліверпуль» забіў пяць разоў на «Олд Трафард», і цытуе гімн клуба, які я пераклаў на родную мову: «Ты ніколі не будзеш адзін».

Так, мяне парадавала, што я моцна адчуваў увесь гэты год: я ніколі не буду адзін. Троху выглядае на пекла для інтраверта — але насамрэч, гэта вельмі моцнае адчуванне, якое натхняе і не дае згубіцца.

Дзякуй вам за гэты год!

***

Андрэй Аляксандраў — журналіст і медыяменеджар, палітвязень. Арыштаваны ў студзені 2021 года; у чэрвені Аляксандраву выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Трымаюць яго ў СІЗА № 1 Мінска («Валадарцы»).

Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць