Грамадства

«Рэпутацыі дзяржавы нанесеная шкода», — прэзідэнт Літвы пра сітуацыю з транзітам беларускага калію

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што пасля заяў міністраў транспарту і замежных спраў аб іх гатоўнасці падаць у адстаўку нельга чакаць, пакуль гэтыя рашэнні атрымаюць ацэнку прэм'ера Інгрыды Шыманіце, піша Delfi.lt.

Па словах прэзідэнта, гэта адказнасць саміх міністраў. «Калі кажуць, што міністры гатовыя падаць у адстаўку, у заходняй практыцы яны гэта і робяць. Яны падаюць заяву аб сыходзе, і тады іншыя інстытуцыі прымаюць адпаведныя рашэнні. Нельга чакаць, пакуль рашэнням хтосьці дасць ацэнку. Гэта перш за ўсё адказнасць самога палітыка», — сказаў прэзідэнт журналістам у пятніцу.

Ён адзначыў, што рэпутацыі дзяржавы была нанесеная вялікая шкода, калі транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву не спыніўся, нягледзячы на амерыканскія санкцыі для «Беларуськалія», што набылі моц 8 снежня.

«Дэкларуючы, што мы прытрымліваемся каштоўнаснай знешняй палітыкі, мы не можам выклікаць ні найменшых сумневаў у партнёраў, чаго мы насамрэч прытрымліваемся. Дэкларацыі павінны адпавядаць нашым канкрэтным дзеянням», — сказаў Наўседа.

«Тое, што было зроблена да гэтай пары, на мой погляд, не цалкам адпавядае прынцыпу палітычнай адказнасці», — дадаў ён.

Наўседа сказаў, што калі мець на ўвазе, што пра санкцыі ЗША для «Беларуськалія» было абвешчана яшчэ ў жніўні, у Літвы было дастаткова часу падрыхтавацца, узважыць усе акалічнасці, мінімізаваць страты і параіцца з саюзнікамі.

«Але ўсё гэта робіцца толькі цяпер. Пытанне, чаму. Чаму было страчана столькі часу і не зробленыя гэтыя дзеянні, якія цяпер даводзіцца рабіць паспешна», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Ён падкрэсліў, што Літва не можа ствараць сваімі дзеяннямі ніякай двухсэнсоўнасці і павінна паступаць паслядоўна. Наўседа таксама сказаў, што на наступным тыдні плануе сустрэцца з Шыманіце.

Пасля ўступлення ў сілу ў сераду санкцый ЗША для «Беларуськалія» яго транзіт праз Літву не спыніўся. Паколькі прадпрыемства яшчэ ў лістападзе правяло авансавы плацёж Літоўскай чыгунцы за паслугі, гэтых сродкаў можа хапіць для перавозак у снежні, студзені і лютым.

Міністр транспарту Марыюс Скуодзіс і міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс у чацвер сказалі, што прымаюць на сябе адказнасць за сітуацыю і гатовыя падаць у адстаўку. Прэм'ер паабяцала на пачатку наступнага тыдня абвясціць рашэнне па міністрах.

«Нанесеная рэпутацыйная шкода»: кіраўнік МЗС Літвы заявіў, што сыдзе ў адстаўку праз беларускі калій

«Гэта галаўны боль для ўрада»: дарадца прэзідэнта Літвы выказалася наконт сітуацыі вакол «Беларуськалія»

ЗША выдалі Беларускай калійнай кампаніі ліцэнзію да 1 красавіка 2022 года

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі6

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы6

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць