У Гомелі абвінавачанаму ў перадінсультным стане прысудзілі тры гады «хатняй хіміі»
У Гомелі абвінавачанаму з інваліднасцю ў перадінсультным стане прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за адно слова ў «Аднакласніках»
57-гадовага Аляксандра Юранава абвінавачвалі ў тым, што вясной 2020 года пад фотаздымкам супрацоўніка міліцыі Войніча, які быў размешчаны ў «Аднакласніках», ён пакінуў каментарый з аднаго слова. Пацярпелы міліцыянт ацаніў свае маральныя пакуты ў 1500 рублёў — каментарый «нанёс яму моцныя маральныя пакуты».
У Аляксандра трэцяя непрацоўная група інваліднасці. Мужчына даглядае амаль сляпога 83-гадовага бацьку, а незадоўга да суда ён адмовіўся ад шпіталізацыі ў сувязі з перадінсультным станам, бо хацеў асабіста ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні па сваёй справе.
Суддзя Шаршнёў прысудзіў Юранаву тры гады «хатняй хіміі», а таксама пастанавіў выплаціць Войнічу 1 500 рублёў маральнай кампенсацыі.
Каментары