Грамадства33

Пятро Пракаповіч: «Мы павінны жыць з нашым беларускім рублём»

Старшыня праўлення Нацбанка лічыць, што выдача крэдытаў у замежнай валюце спынілася «раз і назаўсёды».

Старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч зладзіў 29 ліпеня буйную прэс-канферэнцыю . Ён падвёў вынікі працы банкаўскай сістэмы за першую палову года, а таксама адказаў на некаторыя надзённыя пытанні:

Пра крызіс:

«Мы апынуліся ва ўмовах міжнароднага фінансавага крызісу ў тым ліку і з-за таго, што многія краіны і ў цэлым увесь свет маюць абмежаваны лік рэзервных валютаў. Практычна, адзіная валюта міжнародная – гэта долар ЗША. Існуе залежнасць ад таго, якая сітуацыя з доларамі. Увесь свет сядзіць на гэтай доларавай іголцы».

Пра валютныя крэдыты:

«Нашая задача, і гэтую задачу мы няўхільна выконваем – каб паступова, але хутка, на працягу максімум двух-трох год забяспечыць такую працу, каб унутры краіны была патрэба ў насельніцтва для здзяйснення плацяжоў толькі ў нацыянальнай валюце. Толькі ў беларускіх рублях. А пытанні, для якіх патрэбная замежная валюта, каб узнікалі ў людзей толькі тады, калі яны выязджаюць за межы краіны. То бок, правесці такую працу, каб мінімізаваць рызыку нашага насельніцтва, нашых прадпрыемстваў ад замежнай валюты. І ў тым ліку рызыкі, звязаныя з атрыманнем крэдытаў у замежнай валюце».

Пра будучыню беларускага рубля:

«Прыйдзе час, калі нашая беларуская валюта, наш беларускі рубель будзе вольна канвертаванай валютай. Тады ўвогуле адпадзе неабходнасць для нашага насельніцтва хвалявацца за курсы замежных валютаў. Мы павінны жыць з нашым беларускім рублём, жыць стабільна, жыць так, каб міжнародныя фінансавыя крызісы у менша й ступені ўплывалі на нас».

Пра будучыню валютных крэдытаў:

«Што датычыцца 2011 г., гэта будзе прамежкавы этап, а далей паглядзім. Але я ўпэўенны і думаю пра тое, што гэта будзе рашэнне раз і назаўсёды. Няма неабходнасці падвяргаць рызыцы насельніцтва. Ну, проста калі ў насельніцтва будзе моцнае жаданне, калі праз паўтары гады яны скажуць, што жадаюць атрымліваць крэдыты ў замежнай валюце, ну тады вывучым. Але пакуль я не бачу неабходнасці, што да гэтага пытання мы будзем вяртацца пасля 1 студзеня 2011 г. Усе прывыкнуць, усе супакояцца, усе будуць ведаць, што ўнутры Рэспублікі Беларусь ёсць стабільны беларускі рубель».

Якім будзе курс долара напрыканцы года?

«Гэта ведае толькі кіраўнік Федэральнай рэзервнай сістэмы і прэзідэнт ЗША. Вось яны могуць сказаць, што і як яны хочуць рабіць, што ў іх інтарэсах рабіць. Ну мы за іх можам сказаць? Мы можам толькі гадаць, перадугадваць, аналізаваць. Ну а пры іншых роўных умовах будзе тое самае, што і сёння. Будзе дзень узмацняцца, два-тры дні паслабляцца, і так гэта будзе ісці да канца года».

Пра чуткі адносна новай дэвальвацыі:

«Адзін раз мы нічога не сказалі, перад 2 студзеня. Але гэта было патрабаванне Міжнароднага валютнага фонда, для таго, каб атрымаць гэты рэсурс. Адзін раз мы вас не папярэдзілі, і заспелі вас знянацку, вы не ведалі, што будзе 2 студзеня. Але гэта адзін раз за адзінаццаць год. Адзін раз можна сабе такое дазволіць, з улікам такой надзвычайнай сітуацыі. Таму ніякай дэвальвацыі не будзе. І павышэння ставак па крэдытах мы не чакаем. Наадварот, паступова, пакрысе пачынаем зніжэнне».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць