Пуцін заявіў, што амерыканцы збіраюцца паставіць ва Украіну гіпергукавую зброю
Выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства абароны Расіі, Уладзімір Пуцін сёння выказаўся пра магчымасць пастаўкі ЗША зброі Украіне.
Паводле Пуціна, амерыканцы гатовыя пастаўляць украінцам такую зброю, якой пакуль што няма нават у іх саміх:
«Паставяць ва Украіне гіпергукавую зброю (калі яна будзе распрацаваная амерыканцамі)… Пад гэтым прыкрыццём узброяць і будуць штурхаць на Расію экстрэмістаў з суседняй дзяржавы, у тым ліку на асобныя рэгіёны Расіі».

Пад «асобнымі рэгіёнамі Расіі» ён разумее перш за ўсё анексаваны ў 2014 годзе Крым.
Каментары