Жонку блогера, на якога завялі крыміналку, завуць на працу ў СК. Што?
Жонцы беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча, які з’ехаў з Беларусі пасля сутак і вобшуку, прыйшоў ліст са Следчага камітэта. Не з павесткай, а з запрашэннем на працу.

Дар’я Тубелевіч скончыла юрыдычны факультэт БДУ ў 2021 годзе. Два курсы вучылася на дзённым, пасля перайшла на завочнае. Неяк праходзіла практыку ў Следчым камітэце Чачэрска. Але юрыстам цяпер не працуе — сышла ў СММ.
Днямі на яе адрас у Беларусі прыйшоў ліст з СК. Гэта рассылка для студэнтаў і выпускнікоў юрфака з прапановай уладкавацца на працу ў органы.
«Калі вы маеце намер звязаць свой прафесійны выбар з праваахоўчай сферай і разглядаеце для сябе магчымасць стаць следчым, запрашаем вас звярнуцца ў Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта», — напісана ў лісце.

Пад ім подпіс начальніка Гомельскага аддзела СК Аляксандра Еўтухова.
Камічнасць сітуацыі ў тым, што яе муж, блогер Ягор Тубелевіч, праходзіў падазраваным па крымінальнай справе — аб спыненні руху цягнікоў у Лідскім раёне (па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса, наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспарту або шляхоў зносін). Адседзеў 15 сутак, пасля чаго вясной 2021 года з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй.

«Дасылаюць запрашэнне і пры гэтым не правяраюць інфармацыю пра тое, хто ты, дзе знаходзішся (а мы ўжо больш за 6 месяцаў не жывем у Беларусі), не правяраюць, ці ёсць у каго з блізкіх крымінальныя справы, судзімасць. Хаця, можа, цяпер ім ужо на гэта напляваць з прычыны таго, што не хапае кадраў? І можна зрабіць выснову, што ім пляваць на твае веды, паколькі мой сярэдні бал быў паміж 6 і 7. А ў СК з такім балам, я лічу, дакладна браць не павінны», — кажа Дар’я.
«Назвалі мой кантэнт экстрэмісцкім». Беларускамоўны блогер пасля сутак з’ехаў з краіны
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары