Свет

У Егіпце пасадзілі суданскі самалёт, каб зняць з яго вядомага тэрарыста

Рэйс суданскай авіякампаніі Badr Airlines у сераду ляцеў са сталіцы Судана Хартума ў Стамбул і быў нечакана пасаджаны ў егіпецкім Луксоры. На борце знаходзіліся 138 пасажыраў, сярод якіх быў і адзін з лідараў ісламісцкага руху Хасм (вайсковае крыло руху «Браты-мусульмане») Хасам Менуфі Салам. Яшчэ ў 2017 годзе Салам збег з Егіпта ў Судан, у Егіпце яго абвінавачваюць у тэрарызме. Пасля пасадкі самалёта ў Луксоры Салама затрымалі егіпецкія спецслужбы. Пра яго лёс пакуль не паведамляецца.

Авіякампанія сцвярджае, што ў егіпецкай паветранай прасторы спрацавала супрацьпажарная сігналізацыя і экіпаж прыняў рашэнне папрасіць пасадкі. Пасажыры ж падкрэсліваюць, што палёт праходзіў у штатным рэжыме і надзвычайных сітуацый у яго ходзе не было.

У Егіпце відавочна ведалі, што на борце знаходзіўся Салам:

яшчэ да вылету з Хартума яго дапыталі суданскія спецслужбы, а егіпцяне пасля пасадкі самалёта мэтанакіравана заняліся грамадзянамі Егіпта, якія знаходзіліся ў самалёце.

І калі за астатнімі пасажырамі неўзабаве прыбыў новы самалёт і яны адправіліся ў Стамбул, то Салама егіпцяне адвялі і каментароў з нагоды яго лёсу не даюць.

Справа Салама вонкава вельмі нагадвае справу Рамана Пратасевіча, але ёсць нюансы. Аналітык Аляксандр Фрыдман, які пільна сочыць за сітуацыяй, з гэтай нагоды піша ў сваім тэлеграм-канале:

«Хасам Салам ці не ведаў пра справу Пратасевіча, ці не прыняў яе ўсур'ёз. Палёт над тэрыторыяй Егіпта будзе мець для яго фатальныя наступствы: партал EgyptWatch сцвярджае, што вайсковы трыбунал завочна прысудзіў Салама ў сакавіку 2020 года да пажыццёвага зняволення.

Егіпецкія праваабаронцы дзівяцца, чаму такая нязначная цікавасць сусветнай грамадскасці да падзей у Луксоры: яна сапраўды не ідзе ні ў якое параўнанне з ажыятажам вакол гісторыі з рэйсам Ryanair у Менску.

Прычыны крыюцца як у дзяржаве, якая ажыццявіла гэтую спецаперацыю, так і ў асобе Хасама Салама, а таксама і ў авіякампаніі, і ў паводзінах Турцыі.

1) Прымусовая пасадка самалёта ў Афрыцы, ды яшчэ з боку рэжыму з кепскай рэпутацыяй, не з'яўляецца для еўрапейцаў і амерыканцаў сенсацыяй.

Іншая справа — прымусовая пасадка самалёта з еўрапейскімі грамадзянамі ў цэнтры Еўропы;

2) Хасам Салам — радыкальны ісламіст, якога ў Егіпце абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасці, а рух Хасм, адным з лідэраў якога з'яўляецца егіпцянін, ЗША лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Раман Пратасевіч - зусім іншая фігура;

3) Badr Airlines — маленькая прыватная авіякампанія.

Ryanair — адна з самых вядомых авіякампаній планеты;

4) самалёт з Пратасевічам накіроўваўся ў Вільню і менавіта Літва падняла скандал вакол прымусовай пасадкі самалёта ў Менску. Суданскі самалёт ляцеў у Стамбул, але

Турцыя (па незразумелых пакуль прычынах) не праяўляе цікавасці да справы Салама».

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў13

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў10

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць16

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць