Афіша

У Гомелі зь пяску вылупіцца цмок

Арганізатары пленэру абяцаюць незабыўнае відовішча.

Арганізатары пленэру абяцаюць незабыўнае відовішча.

Правядзеньне скульптурнага пленэру «Легенда зь пяску» становіцца добрай традыцыяй. Сёлета 21–23 ліпеня адбудзецца ўжо шосты падобны фэст. Гэтым разам месцам яго правядзеньня стане Гомель. Мастак Гэнік Лойка тлумачыць, чаму менавіта горад над Сажом быў абраны для пленэру: «Летась, калі мы ў Крэве выраблялі зь пяску постаць Кейстута, там прысутнічаў гомельскі хлопец Яўген Малікаў, ён захапіўся ідэяй правесьці пленэр у сваім горадзе. Пазьней Яўген самастойна выйшаў на мяне з такой ініцыятывай, таму мы і едзем у Гомель».

За сем гадоў існаваньня пленэру хто толькі ні быў яго галоўным героем: бандыт Машэка ў Магілёве, вялікія князі Міндоўг з Кейстутам, непакорлівая Рагнеда ў сваім Заслаўі. На гэты раз удзельнікі зьбіраюцца стварыць выяву цмока. Гэта тлумачыцца тым, што сп.Малікаў досыць даўно захапляецца гэтымі мітычнымі істотамі.

«Нармальны выбар, – сьмяецца Гэнік Лойка. – Вось нядаўна Ірына Дубянецкая знайшла беларускую лірную песьню, дзе казалася: «Скуль узялося сьвятога Юр’я і нявіннага цмока забіў». Для беларусаў гэта характэрна, што цмок якраз нявінны, а ня злосны і бязьлітасны».

Улады Гомелю ня сталі замінаць у арганізацыі пленэру, а нават далі ўдзельнікам цэнтральны пляж гораду на карыстаньне, абяцаюць таксама дапамагчы зь пяском. Арганізатары мяркуюць, што асноўную ролю ў вырабе цмока адыграюць самі гомельцы, а ня менскія госьці. «Наша справа – толькі даць гамельчукам патрэбны імпульс, – кажа Гэнік. – Таму запрашаем усіх ахвотных».

У нядзелю 23 ліпеня а 18.00 адбудзецца прэзэнтацыя цмока. Арганізатары ўнікальнае акцыі абяцаюць нават невялічкае піратэхнічнае шоў, бо што гэта за цмок без агню!

Каментары

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

Удараў па цягніках на Сумшчыне было два1

Як Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі хацелі падарыць Ганне Сялук песню на дзень народзінаў7

У Маскве затрымалі кіроўцу, які ездзіў на беларускіх нумарах з лічбай «дзевяць»2

Украіна ўдарыла па ракетным караблі «Град» на Анежскім возеры ў Карэліі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць