Усяго патроху

Новыя бельгійскія пашпарты ўпрыгожаць героі коміксаў

Улады Бельгіі абвясцілі аб тым, што з 7 лютага грамадзянам краіны будуць выдаваць замежныя пашпарты новага дызайну. Старонкі вырашылі ўпрыгожыць героямі намаляваных бельгійскімі аўтарамі коміксаў, паведамляе тэлекампанія RTBF.

Так, на іх з'явяцца выявы Цінціна (героя, створанага бельгійскім мастаком Эржэ), смурфікаў, Ларга Вінча і іншых.

Як патлумачыла міністр замежных спраў Сафі Вільмес, ідэя тут у тым, каб пры паездках за мяжу жыхары краіны прадстаўлялі ў тым ліку бельгійскія мастацтва і культуру. Яна адзначыла, што дызайн новых дакументаў не толькі таленавіты, але і нясе адценне гумару.

Рашэнне абнавіць дызайн пашпарта звязана ў тым ліку і з усё большай колькасцю злачынстваў, звязаных з падробкай дакументаў. У сувязі з гэтым пашпарт будзе дадаткова абаронены. Так, напрыклад, на героях коміксаў будуць размешчаныя імёны іх стваральнікаў, пабачыць якія можна будзе толькі з дапамогай павелічальнага шкла.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў27

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

«Ягадаў меней, а цэны большыя». Што робіцца на галоўным рынку клубніцаў

У «Прастаквашыне» з'явіцца персанаж Уладзіміра Пуціна6

«На бутэрброд без праблем заробіш». Сісадмін распавядае пра 20 гадоў працы на дзяржаўным прадпрыемстве2

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу6

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць