Улада

Прадстаўнік Ціханоўскай па выбарах: Ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой адмаўляюцца, бо там немагчыма забараніць экзіт-полы

Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык пракаментаваў для «Нашай Нівы» рашэнне беларускіх уладаў цалкам адмовіцца падчас правядзення рэферэндуму ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой.

Аляксандр Шлык. Фота: tsikhanouskaya.org

Аляксандр Шлык адзначыў:

«Адмова ад адкрыцця ўчасткаў за мяжой, вядома, фактычна абмяжоўвае магчымасці для грамадзян Беларусі рэалізаваць свае правы.

Па розных ацэнках за мяжой знаходзяцца да паўмільёна грамадзян, большасць з якіх валодае выбарчым правам.

Трэба будзе ўважліва сачыць за тым, што будзе адбывацца з імі ў спісах выбаршчыкаў.

І яшчэ хачу нагадаць, што ў 2020 вынікі экзіт-полаў за мяжой радыкальна адрозніваліся ад афіцыйных вынікаў на такіх участках. На тэрыторыі РБ такіх разыходжанняў няма, таму што няма экзіт-полаў».

МЗС Беларусі, тлумачачы адмову ад стварэння выбарчых участкаў за мяжой, называла такія прычыны, як недахоп супрацоўнікаў у амбасадах, малая колькасць грамадзян, якія стаяць на консульскім уліку, небяспека каранавіруса і нават «тэрарыстычныя і экстрэмісцкія» пагрозы.

Нагадаем, як на замежных участках галасавалі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 

У многіх пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой галасы тады палічылі сумленна. Так, у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская па афіцыйных звестках атрымала 93,2%, у Мюнхене — 91,7%, у Тэль-Авіве — 91,5%, у Лондане — 80,1%, у Рыме — 79,7%, у Стакгольме — 75,6%. Але варта адзначыць, што экзіт-полы, якія праводзілі беларусы замежжа, давалі ёй нават 95% галасоў.

На ўчастках у Расіі Ціханоўская прайграла, але неістотна: у Санкт-Пецярбургу Ціханоўская набрала 45,8%, а Лукашэнка - 51,1%. Прыкладна тое ж самае было і ў Маскве. Пры гэтым там у асноўны дзень галасавання сотні людзей не змаглі прагаласаваць — участкі працавалі вельмі марудна.

Копія пратакола галасавання 2020 года ў нідэрландскай Гаазе. За Ціханоўскую — 385 чалавек, за Лукашэнку — 18.

Чытайце таксама:

Выбарчых участкаў за мяжой падчас рэферэндуму не будзе. Мала людзей, каранавірус, «тэрарыстычныя пагрозы»…

Каментары

Цяпер чытаюць

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»23

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы канфлікт вакол «Пагоні». Літоўцы вінавацяць беларускі футбольны клуб у крадзяжы іх сімволікі72

У Ваўкавыскім раёне жыхарку вёскі аштрафавалі за вялікую колькасць катоў. Але юрыстка дапамагла адбіцца3

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»23

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць