Улада

Глаз выказаў глыбокую заклапочанасць дзеяннямі Еўрасаюза

«Запаленыя амбіцыі асобных еўрапейскіх гульцоў, зафарбаваныя камерцыйнымі інтарэсамі, пачынаюць яшчэ больш пульсаваць». Так прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў расійскаму выданню Sputnik новыя санкцыі ЕС ‒ да санкцыйнага спісу дадаліся «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт».

Анатоль Глаз. Фота: belarusmfa / Facebook

Sputnik запытаў у Глаза, чаму новае рашэнне ЕС аб абмежавальных мерах не атрымала шырокай агалоскі. Рашэнне аб пашырэнні санкцыйнага спіса было прынятае 18 лютага і апублікаванае ў афіцыйным часопісе Рады Еўрасаюза. Да падсанкцыйных «Беларусбанка», «Белінвестбанка» і «Белаграпрамбанка» дадаліся «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт».

Глаз адказаў, што шырокая агалоска «еўрабюракратам нявыгадная».

«Яны ж выдатна разумеюць, што перайшлі ўжо ўсе межы. Таму і момант быў выкарыстаны спецыяльна, каб стрымана зрабіць усё па-ціхаму», — сказаў ён.

Паводле Глаза, чыноўнікі ЕС «пад выглядам нейкіх тэхнічных карэкціровак дэ-факта пашырылі санкцыі ў дачыненні да Беларусі».

«18 лютага дакумент публікуецца, а 19 лютага, у суботу, ён ужо ўступае ў сілу, — звяртае ўвагу Глаз. — У выніку ў пакет трапілі дзве новыя юрыдычныя асобы, а магчымасці аспрэчвання ўсіх уведзеных абмежавальных мер у судзе ЕС былі спецыяльна ускладненыя».

Глаз у сваім каментарыі звярнуўся да вяршэнства закона.

«Вось так на справе працуюць прынцыпы вяршэнства права, правы на справядлівае разбіральніцтва і гэтак далей, што прасоўваюць еўрапейцы. Відавочна, што на гэта ім пляваць, калі трэба вырашаць свае меркантыльныя задачы. Таксама, як і ім няма справы да тых канкрэтных беларусаў, хто пацерпіць ад гэтага валюнтарызму», — сказаў ён.

Глаз лічыць, што еўрачыноўнікі «пракруцілі ўсё «пад сукном» без склікання кіруючых палітычных органаў ЕС».

«Па сутнасці, вось ён, чарговы санкцыйны пакет, хоць і прысыпаны для маскіроўкі нейкімі тэхнічнымі рэгламентамі», — кажа Глаз.

Паводле яго, гэты крок накіраваны на працяг цынічнага і халоднага плана па пагаршэнні дабрабыту беларусаў, нанясенні шкоды нашым суб'ектам гаспадарання і іх работнікам.

Аднак, падкрэслівае прэс-сакратар МЗС, гэтага не адбываецца, таму «запаленыя амбіцыі асобных еўрапейскіх гульцоў, зафарбаваныя камерцыйнымі інтарэсамі, пачынаюць яшчэ больш пульсаваць».

Глаз паабяцаў адэкватныя меры ў адказ.

Але «яшчэ раз» заклікаў ЕС змяніць «гэтую канфрантацыйную, агрэсіўную, «ваяўнічую» палітыку.

«Дэбілы, бл****». Згадалі самыя скандальныя выказванні расійскіх дыпламатаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць