Свет

Сусветныя лідары не змаглі дамовіцца аб адключэнні Расіі ад сістэмы банкаўскіх плацяжоў SWIFT

Сусветныя лідары не змаглі дамовіцца аб адключэнні Расіі ад сістэмы банкаўскіх плацяжоў SWIFT ў рамках трэцяга пакета санкцый супраць Расіі з-за яе ўварвання ва Украіну, піша «Украінская праўда».

Чакалася, што гэты элемент будзе ўхвалены лідарамі ЗША і ключавых дзяржаў Еўропы, аднак уначы высветлілася, што ключавы элемент гэтага пакета санкцый аслабілі для дасягнення кампрамісу.

У сумесным рашэнні дзяржаў Еўрасаюза і G7 гаворыцца аб тым, што толькі «асобныя расійскія банкі будуць выдаленыя з сістэмы SWIFT». «Гэта забяспечыць, што гэтыя банкі будуць адключаныя ад міжнароднай фінансавай сістэмы і гэта пашкодзіць іх здольнасці дзейнічаць глабальна», — гаворыцца ва ўзгодненай заяве лідараў.

Гэтая мера не з'яўляецца аналагам «адключэння Расіі», якога чакалі ад Захаду.

Гаворка ідзе аб дадатковых санкцыях супраць невялікага пераліку расійскіх банкаў, што можа падарваць іх стабільнасць, але на экспартны патэнцыял Расіі ніяк не паўплывае. Напрыклад, «Газпраму» будзе дастаткова адкрыць рахунак у любым банку не з «расстрэльнага спісу» — і працягваць прымаць плацяжы на яго рахункі.

У гісторыі быў адзін выпадак адключэння краіны ад SWIFT: у 2012 з сістэмы выкраслілі ўсе банкі Ірана, патрабуючы ад гэтай краіны спыніць яго ядзерную праграму.

Гэта абрынула экспарт нафты ўдвая; ён аднавіўся толькі ў 2016 годзе, пасля таго як Тэгеран пайшоў на саступкі па ядзернай праграме і з яго знялі SWIFT-санкцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя іпэшнікі з новага года не змогуць гандляваць праз маркетплэйсы

Таджыкскія дзеці віталі Лукашэнку па-беларуску. Ён пачын не падтрымаў ВІДЭА29

Ціханоўская без драматызацыі і з усмешкай пракаментавала рашэнне ўладаў Літвы змяніць форму яе аховы10

Да краін, якія блакуюць прыняцце новага пакета санцый ЕС супраць Расіі, далучылася Аўстрыя

У былога пілота «Формулы-1» забралі правы за любоў да хуткай язды1

Такарчук: Ціханоўскі папрасіў мяне не гаварыць пра яго на маім канале18

Міліцыянеры праверылі фекаліі з роліка ў сацсетках. Прыйшлі да высновы, што яны несапраўдныя9

Рэйс «Белавія» з Мінска ў Анталью экстранна прызямляўся ў Саратаве1

Вялікі канцэртны тур хіп-хоперкі Мэйбі Бэйбі пад пагрозай зрыву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін12

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць