Меркаванні1010

Выбар Айчыны

Выбар між Беларуссю і Польшчай робяць сотні юнакоў і дзяўчат. Піша Алесь Пілецкі.

Выбар між Беларуссю і Польшчай робяць сотні юнакоў і дзяўчат. Піша Алесь Пілецкі.

Кажуць, што кожны сапраўдны расіец жадае пераехаць жыць у Парыж. Для беларусаў усё складаней. Але пэўна, што думкі некаторай часткі скіраваныя ў варшаўскім кірунку. Нездарма ў сучаснай Польшчы беларусы складаюць другую па колькасці (пасля ўкраінцаў) групу эмігрантаў.

Сярод іх дастаткова шмат моладзі, якая пасля сканчэння вучобы ў Польшчы там і застаецца. Паступіць у Польскую акадэмію навук па дактаранцкай праграме, калі ты паходзіш з краіны — былой рэспублікі СССР — даволі проста. Дастаткова ведаць польскую мову і арыентавацца ў сучасных навуковых тэндэнцыях, каб падаць дастаткова цікавы праект. А мноства стыпендыяльных праграм для кандыдатаў з былога СССР забяспечаць прымальнае жыццё нават без дадатковых сродкаў фінансавання.

Можна таксама пайсці працаваць.

Звычайна беларусы (як і ўкраінцы) працуюць у фірмах, што гандлююць з Расіяй. Уладкавацца на такую працу дапамагае добрае валоданне расійскай мовай, якое цяпер нячаста сустрэнеш у Польшчы.

Легальная праца дазваляе спачатку атрымаць працоўную візу, а потым і часовы дазвол на жыхарства.

Аднак не ўсе беларускія выпускнікі застаюцца за мяжой, хаця спакуса зрабіць гэта даволі вялікая. Кожны кіруецца ў сваім выбары цэлым шэрагам прычын.

Беларусь прайграе найперш па ўзроўні жыцця. У Польшчы хіба толькі камунальныя плацяжы, сфера абслугоўвання ды транспарт даражэйшыя. Прадукты, адзенне, бытавая тэхніка — усё гэта таннейшае. А заробкі ў Беларусі з польскімі ў параўнанне не ідуць. Адзіным пунктам, па якім Беларусь можа выглядаць прывабней — гэта медыцынскае абслугоўванне. Паслугі ж прыватных медыцынскіх цэнтраў могуць сабе дазволіць далёка не ўсе.

Іншая рэч, якая здольная заставіць задумацца аб вяртанні ў Беларусь, — гэта татальная хмурнасць і раздражнёнасць людзей. Усмешкі на вуліцах беларускіх гарадоў — рэдкасць. А вось нараканні і галас — норма. Справа нават не ў малых заробках (ва Украіне сітуацыя яшчэ горшая, ды і ў Польшчы далёка не кожны пахваліцца добрымі прыбыткамі), а ў нейкай своеасаблівай атмасферы напружанасці, да якой неабходна адаптоўвацца некаторы час пасля прыезду на Радзіму. З хамствам у Беларусі можна сутыкнуцца паўсюль: у краме, транспарце і проста на вуліцы, і тое вельмі напружвае. Асабліва, калі прызвычаіцца да ветлівасці.

Прынята лічыць, што шмат хто застаецца за мяжой з палітычных матываў.

Вядома, у Мінску адразу кідаецца ў вочы прысутнасць дзяржаўнай ідэалогіі. Збольшага тое праяўляецца ў праслаўленні перамогі ў апошняй вайне. Невялікая, у параўнанні з Варшавай, колькасць вонкавай рэкламы ў Мінску кампенсуецца разнастайнымі расцяжкамі, плакатамі і шчытамі «патрыятычнага характару». Аднак гэта не ёсць нечым унікальным. Кожны, хто хоць трохі пажыве ў польскай сталіцы, заўважыць падобную з’яву. Сутыкнуцца з праслаўленнем Варшаўскага паўстання, што адбылося ў жніўні 1944 года, можна паўсюль. Існуе нават адмысловы музей, цалкам прысвечаны гэтым падзеям. Паралелі з Беларуссю відавочныя. Ніводная гістарычная падзея не прадстаўлена ў масавай культуры Польшчы так, як згаданае паўстанне. Хіба толькі асоба маршалка Пілсудскага можа пацясніць яго. Змяняючы краіну, проста сутыкаешся з іншай ідэалогіяй. Для беларускай моладзі, якую збольшага нельга назваць грамадска актыўнай, палітычная сістэма не мае вырашальнага значэння. Шмат важнейшай з’яўляецца адкрытасць польскіх межаў, што дазваляе вольна падарожнічаць, ды значна больш цесная інтэграванасць Польшчы ў агульнаеўрапейскае культурнае жыццё.

Што да культурнай розніцы, то яна вельмі выразная. У Польшчы дамінуе нацыянальная культура. Мінск жа не можа пахваліцца выразнай беларускасцю. Прычына гэтаму не ў глабалізацыі, а ў савецкай спадчыне. Адсутнасць старбаксаў хутчэй дадае Мінску адметнасці. Аднак раней ці пазней яны тут паўстануць…

У цэлым нельга сазаць, што Мінск і Беларусь выглядаюць значна горш ці лепш за Варшаву і Польшчу. Выглядаюць іначай. Гэтая своеасаблівасць здольная прывабліваць. Прычым не толькі замежных турыстаў, але і шматлікіх маладых эмігрантаў. Стаць сваім за мяжой даволі складана, нават калі пражыў там доўгі час. Пастаяннае адчуванне чужароднасці здольнае паслужыць прычынай вяртання моладзі на Радзіму. Аднак пакуль у Беларусі рэдка можна знайсці прымяненне ведам і ўменням, якія атрыманыя ў польскіх універсітэтах, і гэта, напэўна, галоўная прычына «ўцёкаў маладых мазгоў».

Алесь Пілецкі

Каментары10

Цяпер чытаюць

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася6

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

Святар Аляксандр Кухта прызнаўся, што супрацоўнічае з «Байсолам», і расказаў, як працуе гэта арганізацыя5

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі12

Лукашэнка даручыў Галоўчанку дапрацоўваць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку3

Пракоп’еў пра скандал вакол Стрыжака: Не трэба кожны выпадак дрэнных манер аналізаваць праз гендар. Гэта пашляціна, яно перашкаджае перамагчы Пуціна18

Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам8

Мінскі «Камволь» не працуе, і пры гэтым у яго назбіралася 200 мільёнаў даўгоў9

Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес прамежкавае рашэнне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася6

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць