Свет

«Бяздарнае кіраўніцтва і недаацэнка ўкраінскай дзяржавы». Чаму расійскія войскі нясуць такія вялікія страты

Адна з самых спрэчных лічбаў гэтай вайны — колькасць ахвяр расійскага боку. Украінскія ўлады кажуць пра тое, што расійская армія страціла больш за 12 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Масква ж толькі адзін раз за два тыдні з пачатку вайны паведаміла пра свае страты: расійскае Мінабароны налічыла 498 загінулых салдат. Якія лічбы бліжэйшыя да праўды?

Фота: АР.

Спачатку адзначым: ва ўмовах вайны дакладна высветліць колькасць страт немагчыма. Прывядзём розныя ацэнкі расійскіх страт, на падставе якіх можна зразумець, якія ж лічбы больш верагодныя.

Кіраўнік Разведвальнага ўпраўлення Мінабароны ЗША абвясціў 8 сакавіка, што, па меркаванні амерыканскіх аналітыкаў, страты расіян могуць скласці ад 2 да 4 тысяч вайскоўцаў. У той жа час страты ЗША за ўсе 20 гадоў вайны ў Афганістане — гэта 2461 чалавек.

Такія маштабныя страты — паказчык таго, наколькі вялікую шкоду расійскай арміі нанесла ўкраінскае войска. Украінцы супраціўляюцца захопнікам ва ўмовах, калі Крэмль бамбіць як ваенныя, так і грамадзянскія аб'екты па ўсёй краіне.

Бэн Уолес, брытанскі міністр абароны, таксама выказаў сваё стаўленне да лічбаў страт расіян. Чыноўнік удакладніў, што ён не можа пацвердзіць лічбу ў больш за 11 тысяч загінулых, але пры гэтым расійская армія — дакладна той бок канфлікта, які панёс падчас гэтай вайны самыя вялікія страты.

Уолес таксама пералічвае прычыны такога становішча: дрэннае кіраўніцтва ў расійскай арміі, дрэннае планаванне і забеспячэнне арміі, а таксама самаўпэўненасць расійскага кіраўніцтва, што недаацаніла сілу ўкраінскай дзяржавы і арміі і патрыятызм украінскага народа.

Брытанскі ваенны аналітык Нік Рэйнальдс — адзін з тых, хто схіляецца да таго, каб лічыць колькасць ахвяр у расійскім войску даволі маштабным. Лічбу ў 498 загінулых, якую прадставіла Масква, Рэйнальдс называе «нерэалістычна малой», а лічбы ўкраінцаў пра тысячы загінулых лічыць «высокімі, але не немагчымымі».

Варта адзначыць, што лічба стратаў расійскай арміі, якую агучваюць украінскія ўлады, уключае ў сябе і забітых, і параненых, і палонных салдат.

У мінулых расійскіх войнах інфармацыя пра страты рабілася вядомай праз сем'і салдат, бо родныя спрабавалі даведацца пра іх лёс. Часам яны нічога не ведалі пра сваіх родных да таго моманту, пакуль не атрымоўвалі іх целы для пахавання.

Такім чынам, аналітыкі схіляюцца да думкі, што сапраўдная колькасць ахвяр сярод расійскіх вайскоўцаў значна перавышае афіцыйныя лічбы Масквы. Калі расійскае грамадства атрымае гэтыя звесткі, яны дакладна паўплываюць на настроі ў краіне.

Але да таго моманту, калі дакладная інфармацыя трапіць да большасці расіян, можа прайсці вельмі шмат часу. У краіне засталося зусім мала незалежных медыя, і тыя цяпер знаходзяцца пад вялікім ціскам. Доступ да сацсетак, яшчэ адной крыніцы інфармацыі, у Расіі таксама вельмі хутка абмяжоўваецца.

«Ён вельмі Пуціна любіў». Што кажа жонка расійскага вайскоўца, які загінуў ва Украіне

«Мы дакладна разумелі, што не выжывем». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай

Кубань, Татарстан, Самара, Ніжневартаўск — па ўсёй Расіі хаваюць загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць