Свет

Паток бежанцаў з Украіны трохі зменшыўся. Аднак улады Варшавы і Кракава заяўляюць, што іх рэсурсы на мяжы

За мінулыя суткі 75 тысяч украінцаў пакінулі краіну праз кантрольна-прапускныя пункты на заходняй мяжы. Большая частка — 49 тысяч — адправіліся ў Польшчу. Усяго Украіну за 16 дзён пакінулі 2 мільёны 600 тысяч чалавек. 

Фота: AP

Польскія ўлады, са свайго боку, паведамілі ў суботу, што прынялі 1,6 млн уцекачоў за час вайны. Паводле ацэнак даследчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, каля мільёна ўкраінцаў засталіся ў Польшчы, астатнія адправіліся ў іншыя еўрапейскія краіны.

Гарадскія ўлады Варшавы і Кракава кажуць, што іх рэсурсы на мяжы, і без дадатковай дапамогі яны не змогуць размясціць новых уцекачоў.

Мэр сталіцы сказаў у пятніцу, што праз Варшаву прайшлі ўжо 320 тысяч украінцаў і 230 тысяч засталіся — гэта параўнальна з 10% гарадскога насельніцтва да вайны ва Украіне.

Паток бежанцаў у пятніцу трохі скараціўся ў параўнанні з чацвяргом, адзначылі і палякі, і ўкраінцы. Чэргі мінімальныя нават на польскім участку, аднак пагранслужба Украіны ўсё роўна раіць грамадзянам карыстацца альтэрнатыўнымі пераходамі на мяжы з Венгрыяй, Славакіяй, Румыніяй і Малдовай.

У зваротным кірунку — з ЕС ва Украіну — памежнікі за мінулыя суткі прапусцілі 900 машын з гуманітарнымі грузамі і 18 тысяч чалавек, у тым ліку 15 тысяч украінцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць