Грамадства

Фінькевіч адгружае цэглу на беларуска-польскім прадпрыемстве

Артур Фінькевіч падсобнікам адпрацаваў першы тыдзень на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства «Dream», адгружаючы цэглу й прыбіраючы будаўнічы друз.

Артур Фінькевіч падсобнікам адпрацаваў першы тыдзень на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства «Dream», адгружаючы цэглу й прыбіраючы будаўнічы друз.

Супрацоўнікі магілёўскай папраўчай установы адкрытага тыпу за мінулы тыдзень двойчы рабілі ператрус асабістых рэчаў палітвязьня Артура Фінькевіча. У выніку начальнік спэцкамэндатуры настойліва параіў арыштанту адмовіцца ад атрыманьня недзяржаўных выданьняў – «Нашай нівы», «Народнай волі», часопісу «ARCHE» ды інфармацыйных бюлетэняў моладзевых арганізацыяў.

Начальнік спэцкамэндатуры не задаволены зьяўленьнем публікацыяў пра жыцьцё Фінькевіча ў папраўчай установе. У прыватнай гутарцы міліцыянт зазначыў, што зьняволеным не забараняецца атрымліваць прэсу. І дадаў пры гэтым: «Лепей бы яе не было». Кіраўнік спэцкамэндатуры паведаміў Артуру Фінькевічу, што пры добрым зьбегу акалічнасьцяў праз тры месяцы зьняволены зможа наведаць сваякоў.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу – «Достал» і «Мы хочам новага». Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня.

Паводле Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць