Свет

Канцэрн Renault прыпыняе ўсе аперацыі ў Расіі. Хоць трымаўся да апошняга

Пра прыпыненне прысутнасці французскага аўтавытворцы на расійскім рынку паведамляецца на сайце кампаніі. Гэта адбылося пасля крытыкі кампаніі з боку ўкраінскай улады і закліку да яе байкоту, з якім выступіў міністр замежных спраў Украіны.

Фота: E. Blaževič/LRT

Renault кантралюе «АўтаВАЗ», а таксама мае ўласны зборачны завод пад Масквой.

«Што тычыцца долі ў Аўтавазе, Renault Group ацэньвае даступныя варыянты з улікам бягучай сітуацыі, дзейнічаючы пры гэтым адказна ў дачыненні да сваіх 45 000 супрацоўнікаў у Расіі», — гаворыцца ў заяве кампаніі. 

Раней Renault застаўся адзіным буйным сусветным аўтавытворцам, які не адразу спыніў продажу ў Расіі і меў намер захаваць вытворчасць у краіне. Але цяпер Расія краіна настолькі «таксічная», што ўсе прыбыткі ад супрацоўніцтва з ёй перакрываюцца буйнымі рэпутацыйнымі стратамі.

Сёння прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да парламента Францыі і заклікаў французскія кампаніі, у прыватнасці Renault, сысці з расійскага рынку. Як выглядае, кампанія палічыла за лепшае прыслухацца.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Магчымасцяў для дыпламатычнага ўрэгулявання ва Украіне больш няма2

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання4

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя4

Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы14

Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь5

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць