Грамадства

Вальфовіч назваў падзеі ў Бучы пастаноўкай, распаўсюджвае фэйк расійскай прапаганды

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч назваў «фэйкавай сітуацыяй» відэасведчанні гібелі мірных жыхароў ва ўкраінскім горадзе Буча.

Сваім меркаваннем наконт трагедыі ў Бучы Аляксандр Вальфовіч падзяліўся з супрацоўнікамі тэлеканала «Беларусь 1» пасля сустрэчы з актывам Смаргонскага раёна, піша Zerkalo.io.

«Тое, што адбылося ў населеным пункце Буча … Відаць, калі фэйкавая сітуацыя, калі нібыта забіты на дарозе — у люстэрка відаць — устае і сыходзіць з дарогі», — сказаў дзяржсакратар.

У сваім каментары Вальфовіч спасылаецца на рэпост, які з'явіўся ў афіцыйным тэлеграм-канале Мінабароны РФ у адказ на шматлікія фатаграфіі забітых мірных жыхароў Бучы. У пасце размяшчалася відэа нізкай якасці з такім тэкстам:

«Відэа з целамі (у Бучы) выклікае здзіўленне: тут на 12 секундзе «труп» справа рухае рукой. На 30 секундзе ў люстэрку задняга віду «труп» сядае».

Журналіст «Медыязоны» Максім Літаўрын пазней апублікаваў тое ж відэа ў добрай якасці, якое даказвае, што ніякага «варушэння рукой «на відэа не было, а труп, які ўстае» — гэта эфект скажэння ў люстэрку задняга віду.

​Мінабароны Вялікабрытаніі пацвердзіла, што целы ўкраінскіх мірных жыхароў як мінімум 10 дзён праляжалі на вуліцах Бучы да таго, як расійскія войскі сышлі з горада.

Як мінімум 8 целаў былі ідэнтыфікаваныя на спадарожнікавых здымках ад 21 сакавіка.

Украіна пачала расследаванне ваенных злачынстваў у Бучы, пасля таго як яе пакінулі расійскія вайскоўцы. У горадзе было выяўлена мноства целаў загінулых мірных жыхароў, некалькі дзесяткаў з іх ляжалі проста на вуліцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы26

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтару мема пра «самыя сучасныя трафікі» знайшлі новую пасаду4

«Да банка ёсць пытанні». Беларус праверыў уклад, адкрыты 17 гадоў таму на дзіця, — што пайшло не так?3

Беларус здымае відэа, як крадзе адзенне і падроблівае дакументы ў Польшчы. А як запахла смажаным, то кажа: усё дзеля лайкаў7

Валярына Кустава развітваецца з «Белсатам»22

Украіна вярнула «Байрактары» на фронт

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак11

У беларуса, які пакалечыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, выявілі шызафрэнію

Шыталь адказаў Каліну: Беларус-гараджанін у Беластоку ахвотней пойдзе на канцэрт у клуб, а не паездзе слухаць народны хор7

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы26

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць