Спорт

Трэнер БАТЭ: Нягледзячы на паразу, я не адчуваю бязвыхаднасці

«Нягледзячы на паражэнне, я не адчуваю бязвыхаднасці», — заявіў галоўны трэнер барысаўскай каманды БАТЭ Віктар Ганчарэнка на пасляматчавай прэс‑канферэнцыі.

«Мне цяжка папракнуць каманду, — сказаў ён. — Мы добра гулялі на працягу 90 хвілін і аказвалі націск на саперніка. Але гэта футбол — той, хто менш памыляецца, той і выйграе».

«Але ў нас яшчэ ёсць 90 хвілін, каб выправіць сітуацыю, — сказаў Ганчарэнка, маючы на ўвазе матч у адказ. — Мы моцныя духам і яшчэ пазмагаемся за выхад у групавы раунд Лігі Еўропы».

У сваю чаргу галоўны трэнер «Літэкса» Станімір Стаілаў адзначыў важнасць перамогі ў першым матчы плей‑оф Лігі Еўропы. Разам з тым ён падкрэсліў, што каманда БАТЭ гуляла лепш. «Сваёй камандзе за гульню я б паставіў тры балы па пяцібальнай сістэме, і тое — толькі з‑за перамогі», — сказаў Стаілаў.

Паводле слоў трэнера «Літэкса», яго каманда рабіла шмат памылак. «БАТЭ прымусіла гуляць нас у абароне. Але мы чакалі свайго шанцу, і добра, што мы яго дачакаліся», — рэзюмаваў Стаілаў. «Калі каманда гуляе лепш, гэта не значыць, што яна можа выйграць», — падкрэсліў ён.

Нягледзячы на атрыманую перамогу, Стаілаў ацэньвае шанцы дзвюх каманд на выхад у групавы раунд Лігі Еўропы «50 на 50».

«У нас наперадзе другая гульня, у якой мы павінны згуляць больш агрэсіўна як гаспадары», — заявіў галоўны трэнер балгарскай каманды.

Як паведамлялася раней, у першым матчы плей‑оф Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ на сваім полі прайграў балгарскаму «Літэксу» з лікам 0:1.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік15

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў10

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў1

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі9

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік15

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой у 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць