Свет

Орбан і Пуцін знайшлі спосаб, як усіх перайграць пры аплаце за газ

Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што краіна гатовая плаціць за расійскі газ у еўра, якія затым будуць канвертаваныя ў рублі. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», ён заявіў на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза. Паводле яго слоў, гэта будзе банкаўская працэдура, якую ўжо прапрацавалі даччыная кампанія MVM CEEnergy ZRt. і «Газпрамэкспарт».

Віктар Орбан і Уладзімір Пуцін

Сутнасць працэдуры заключаецца ў тым, што венгерскі бок створыць два рахункі, адзін у еўра, а другі ў рублях, у «Газпрамбанку». Аплата будзе рабіцца ў еўра, якія CEEnergy перавядзе «Газпрамбанку», а той пасля канвертуе суму ў рублі і пералічыць «Газпрамэкспарту».

Сіярта падкрэсліў, што ў арыгінальным кантракце з дзвюма кампаніямі таксама пазначана, што магчымы пераход на іншую валюту.

«Такім чынам, мы плацім у еўра, канвертацыю робіць «Газпрамбанк», і гэтая сума выплачваецца» Газпрамэкспарту», — сказаў кіраўнік МЗС Венгрыі, адзначыўшы, што рашэнне не парушае ніякіх санкцый.

Зрэшты, схема гэтая не выглядае на вельмі арыгінальную. Нешта падобнае раней прапаноўваў Пуцін іншым еўрапейскім партнёрам, у прыватнасці канцлеру Германіі Олафу Шольцу, напрыканцы сакавіка, калі стала зразумела, што на выкананне ягоных ультыматумаў, датычных аплаты толькі рублямі, еўрапейцы паддавацца не схільныя.

Раней прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абвясціла, што калі Венгрыя будзе плаціць за расійскі газ у рублях, гэта парушыць санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі.

У сваю чаргу, венгерскі прэм'ер Віктар Орбан заяўляў, што Венгрыя гатовая разлічвацца за расійскі газ і ў рублях, калі пра гэта папросіць Масква.

Чытайце таксама: 

Стала вядомай схема, па якой Пуцін хоча, каб Еўропа купляла ў яго газ

Тонкасці нямецкай палітыкі. Чаму Германія не адмаўляецца ад расійскага газу і дазваляе аўтапрабегі пуціністаў?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць