Грамадства

Каля 20 тысяч беларусаў прыехалі ў сакавіку ў Грузію

У сакавіку 2022 года ў Грузію прыехалі амаль 20 тысяч грамадзян Беларусі, большасць з іх там і засталіся. Статыстыку перасячэння мяжы прааналізаваў Тбіліскі інстытут развіцця свабоды інфармацыі (IDFI).

За сакавік у Грузію заехалі 19 898 беларусаў. Большасць прыехалі праз аэрапорт у Тбілісі (53%). Адмоўлена ва ўездзе было толькі 16 грамадзянам нашай краіны, або 0,08%.

Частка беларусаў, што прыехалі ў Грузію, пасля выехалі, але 14 030 чалавек на канец сакавіка заставаліся ў Грузіі. У той час як у сакавіку 2019 года (да пандэміі, пратэстаў і вайны) колькасць тых, хто заехаў і выехаў, была прыкладна роўнай, а сама колькасць прыбылых беларусаў была на 555% меншай.

Для параўнання — за гэты ж перыяд у Грузію прыехалі 43 152 грамадзяніна Расіі і 16 669 — Украіны, засталіся ў краіне 17 201 расіянін і 8151 грамадзянін Украіны.

Як канстатуюць у інстытуце развіцця свабоды інфармацыі, прычынай выбуховага росту колькасці тых, хто прыехаў у Грузію, для расіян і беларусаў сталі расійска-ўкраінская вайна, палітычныя рэпрэсіі, а таксама імкненне пазбегнуць санкцый.

Па стану на канец сакавіка ў Грузіі заставаўся 31 231 грамадзянін Расіі і Беларусі. Эксперты лічаць гэта «сур'ёзнай праблемай з пункту гледжання бяспекі краіны». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

Беларускі турыст знік на Эльбрусе1

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса8

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць