Грамадства

«Пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту надзець яго шкарпэткі». Скурко і Марціновіча пераводзяць у калонію

Пра чарговае, апошняе перад калоніяй, спатканне з мужам у магілёўскім СІЗА піша ў Фэйсбуку жонка Андрэя Скурко Паўліна.

«Неперадавальныя адчуванні. Вяртаемся з турмы — змаглі забраць Андрэевы лішнія рэчы. У музей сям’і!

Грыбныя шкарпэткі Андрэй насіў на суд. А цяпер я ў іх. Неперадавальныя адчуванні — пасля 11 месяцаў без фізічнага кантакту надзець яго шкарпэткі, перанюхаць кашулі («трэба вымыць, што за жудасны пах, «беламор»? — кажа тата, седзячы за рулём. А мне шкада праць!)

Ах! — прачытаць услед за ім кнііііжкі. Як у старыя мірныя часы.

Прыйшоў да мяне са спазненнем, з душа, вясёлы. Я прывезла ў кішэні галіначку бэзу:) Наглядзеліся адно на аднаго.

Андрэй спакойны і вельмі прыгожы. Спакойныя вочы, гладкі твар. Думае над новымі праектамі (дзіцячымі і не).

Ці сёння, ці заўтра перавядуць яго ў калонію. Падтрымайце Андрэя думкамі, калі ласка».

Чытайце таксама:

Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга

«У часе ўсіх нашых спатканняў, калі заходзіла гаворка пра гэтае месца, у Андрэя камянеў твар» — жонка Скурко

«Я ехала і думала: госпадзе, якое спакойнае будзе ў нас некалі жыццё!» Паўліна Скурко распавяла пра спатканне з мужам

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы2

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай131

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы2

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць