1 ліпеня палітвязень Юрый Кавалёў выйшаў з ваўкавыскай калоніі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але цяпер яго чакае прымусовае лячэнне, прызначанае па новай крымінальнай справе, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пасля таго, як рашэнне суда ўступіць у законную сілу, Юрыя накіруюць на прымусовае лячэнне.
Юрый быў затрыманы 23 ліпеня 2021 года за тое, што нецэнзурна выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года суд Буда-Кашалёўскага раёна ў закрытым рэжыме прысудзіў Кавалёву год калоніі паводле артыкула 368.
-
Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў
-
«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі
-
Польскі візавы цэнтр паведаміў, што ўсё часцей на падачу віз рэгіструюцца праз боты. Такія запісы могуць адмяніць
Каментары