Свет11

У Германіі ствараюць акадэмію для навукоўцаў з Украіны, Беларусі і Расіі

Пра сумесную ініцыятыву аб'явілі два буйныя ўніверсітэты — у Кёльне і Боне. Іх мэта — даць магчымасць працаваць тым, хто страціў такую магчымасць з-за вайны або рэпрэсій у сваёй краіне. Цяпер ідзе прыём заявак, піша Deutsche Welle.

Кёльнскі ўніверсітэт — адзін з заснавальнікаў акадэміі

Кёльнскі і Бонскі ўніверсітэты, якія адносяцца да найбуйнейшых ВНУ Германіі, вырашылі падтрымаць перш за ўсё ўкраінскіх даследчыкаў і даць ім магчымасць працягнуць сваю навуковую дзейнасць у сябе. Але скарыстацца з гэтай магчымасці могуць і расіяне ды беларусы, якія мусілі пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.

У новую акадэмію запрашаюць прафесараў, кандыдатаў навук і ў некаторых выпадках аспірантаў. Абедзве ВНУ плануюць выдзеліць для іх па дзесяць працоўных месцаў у памяшканнях універсітэтаў. Акрамя лагістыкі, навукоўцам абяцаюць падтрымку ў вырашэнні адміністрацыйных пытанняў.

Стыпендыі па гэтай праграме не прадугледжаныя, але заснавальнікі акадэміі абяцаюць дапамагчы з падачай заявак на індывідуальнае фінансаванне ў розныя фонды падтрымкі.

Новы праект прадугледжаны ў першую чаргу для прадстаўнікоў юрыдычнай і гістарычнай навук, паліталогіі, а таксама культуралогіі або лінгвістыкі. Вырашальным для прыёму ў акадэмію з'яўляецца тэматычны кірунак працы вучонага. Даследчы праект павінен быць звязаны з Еўропай: еўрапейскія каштоўнасці, гісторыя Еўропы, супастаўленне палітычных і прававых сістэм, параўнальнае мовазнаўства.

Суіскальнікі павінны ведаць англійскую мову, веданне нямецкай пажаданае, але не абавязковае. Прыём дакументаў будзе доўжыцца да канца ліпеня.

Дакладныя тэрміны пачатку працы «Акадэміі ў выгнанні» арганізатары пакуль не называюць. Спачатку трэба будзе набраць дастатковую колькасць падыхзячых кандыдатаў і знайсці для іх фінансаванне. Гэта можа заняць да шасці месяцаў.

Плануецца, што навукоўцы правядуць у Кёльне або Боне два-тры гады, але шмат што залежыць ад далейшага развіцця палітычнай сітуацыі. У цэлым акадэмія задуманая як доўгатэрміновы праект. 

Каментары1

  • Кривые зеркала
    07.07.2022
    Правильно делают не пропадать же науке и учёным, ведь в РФ и РБ они просто пропадут,
    и наука, и учёные.
     Да и врачи с учителями не нужны, в РБ и РФ нужны бюджетники, которые хороводят
    карусели на избирательных участках, да фальсифицируют дурыборы, за палку колбасы
    и бутылку шампанского (шампанское, по желанию члена избирательной комиссии, можно
    заменить на бутылку водки) дёшево и сердито....
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў5

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі54

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года13

Адзін укол — і слых вяртаецца. Навукоўцы зрабілі прарыў у лячэнні глухаты1

Былому намесніку начальніка расійскага Генштаба далі 17 гадоў зняволення1

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў5

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць