Парламент Фінляндыі прыняў закон, які дазваляе паставіць агароджу на мяжы з Расіяй і закрыць для просьбітаў прытулку мяжу працягласцю 1300 км у выпадку «выключных абставін». Пра гэта паведамляе Reuters.

Расійска-фінская мяжа. Фота: Fotolia / nikonfreak
Ініцыятыву ўхваліла кваліфікаваная большасць фінскага парламенту. Гэта азначае, што закон быў прыняты паводле паскоранай працэдуры. Улады Фінляндыі тлумачаць неабходнасць агароджы праблемай з уцекачамі і жаданнем рэгуляваць паток просьбітаў прытулку.
На ўзвядзенне агароджы памежная служба атрымае дадатковае фінансаванне.
Каментары