Здароўе44

Лічыце гэтыя прадукты здаровымі? Гэта міф

Некаторая ежа, якую прынята лічыць дыетычнай, насамрэч змяшчае шмат тлушчу ці цукру. Няма правільнай ці няправільнай ежы, але, калі вы сочыце за здароўем, у некаторай ежы лепей сябе абмяжоўваць. Называем 7 прадуктаў, да якіх варта ставіцца асцярожна, калі вы жадаеце падтрымліваць сябе ў форме.

Фота: pixabay.com

Рысавыя хлябцы

Іх лічаць карысным перакусам для тых, хто на дыеце, і часам імі замяняюць хлеб, але на самой справе яны могуць быць шкоднымі. Хаця гэтыя хлябцы малакаларыйныя і ў іх няма глютэну, яны ўсё яшчэ не з’яўляюцца ідэальным прадуктам, піша obcasy.pl.

Насамрэч рысавыя хлябцы — гэта прадукт высокай ступені перапрацоўкі, а такую ежу не лічаць здаровай. Акрамя таго, ёсць даныя, што ў рысавых хлябцах вельмі шмат таксічнага рэчыва мыш’як, якое павялічвае верагоднасць раку, дыябету і праблем з сэрцам. Калі вы ясце хлябцы рэдка, вам яны не нашкодзяць, але лепей не рабіць іх пастаяннай часткай дыеты.

Ёгурты з садавіной

Звычайна яны змяшчаюць вельмі шмат цукру, шкодных кансервантаў, фарбавальнікаў і араматызатараў. Калі жадаеце паменшыць шкоду ад гэтага прадукту, старайцеся выбіраць ёгурты без цукру і з максімальна натуральным складам. І сачыце за тым, каб ёгурт, які вы купляеце, не змяшчаў шкодны падсалоджвальнік аспартам.

Злакавыя батончыкі

Імі часта замяняюць шакаладныя вафлі і іншыя каларыйныя перакусы, але злакавыя батончыкі і самі змяшчаюць шмат цукру. Акрамя гэтага, злакі ў такім батончыку склейваюць пры дапамозе глюкозна-фруктознага сіропу, а ў іх склад уваходзяць гідрагенізаваныя раслінныя жыры (трансжыры), вельмі шкодныя для здароўя. Таму перш чым вырашыце набыць такі батончык, уважліва прачытайце яго склад.

Бананавыя чыпсы

Яшчэ адзін перакус, папулярны сярод людзей, што жадаюць пахудзець. Бананавыя чыпсы змяшчаюць больш карысных рэчываў, чым самі бананы, яны дапамагаюць лепш спаць, ды і ўвогуле гэта вельмі смачная ежа. Дык у чым жа праблема? У тым, што бананавыя чыпсы зусім не дыетычныя: у 100 грамах такіх чыпсаў ажно 530 ккал, ды яшчэ яны і павышаюць узровень халестэрыну.

Цэльназерневы хлеб

Гэта крыніца не толькі каштоўнай клятчаткі, але і цукру — апошняга ў ім больш, чым у некаторых злакавых батончыках. Вось чаму дыябетыкам не варта есці такі хлеб. Акрамя таго, пшаніца змяшчае глютэн, які часам выклікае алергію, таму пры выбары хлеба варта звяртаць увагу на інгрэдыенты.

Салата і агуркі ў поліэтыленавай упакоўцы

Зеляніна — крыніца карысных рэчываў, але толькі не тады, калі яе захоўваюць у пакетах без доступу паветра. Герметычная ўпакоўка выклікае ўтварэнне вільгаці на прадуктах, што паскарае ўтварэнню канцэрагенных нітразамінаў. Але калі ж вы ўсё роўна набылі такі прадукт, добра памыйце яго перад ужываннем, нават калі на ўпакоўцы напісана, што прадукт вымыты. Бо калі ежу мыюць у фабрычных умовах, часта выкарыстоўваюць шкодную хімію, якая павінна зменшыць колькасць бактэрый.

Хрусткія хлябцы

Як бы дыетычна яны ні выглядалі, на самой справе ў 100 грамах такіх хлябцоў столькі ж калорый, як і ў 100 грамах звычайнага хлеба. І гэта не адзіны іх недахоп: хрусткія хлябцы — моцна перапрацаваная ежа з высокай колькасцю вугляводаў, якая павышае узровень цукру ў крыві. Пры вытворчасці такіх хлябцоў можа ўтварацца шкодны акрыламід — таксічнае і патэнцыйна канцэрагеннае рэчыва. Нарэшце, хрусткімі хлябцамі больш цяжка наесціся, чым звычайным хлебам, таму ў выніку вы будзеце есці больш, чым калі б не пераходзілі на хлябцы.

Як размарозіць курыцу і не атруціцца?

З тараканамі ўсё няпроста. Давядзецца змяніць звычкі

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    14.07.2022
    У ЗОЖников от батхерта сжалась опа.
  • Максим Дизайнер
    14.07.2022
    BLR,

    Не переживайте. 90% продуктов в беларуских гиперах - хрючево и корм для быдла. Особенно все, что в упаковках, баночках, специально приготовленное для тупых и занятых городских увальней. Уважение к человеку в этом менталитет чуждо. "Пакет нужен, пакет нужен, карта есть, а если найду".  Пастеризованное "живое" пиво, по-больше соли, лимонной кислоты, консервантов, "вы же понимаете, у нас безоотходное производство"(управляющий сетью Виталюр), бутылки по 0,45, продажа пакетов, пластиковой тары, молоко и кефир из порошка, завалить прилавки горой мяса, вместо пары кусков, но качественного, распродать, кто не успел, идите лесом, нечего по 8 часов на работе штаны просиживать в вконтакте.
  • *опа умкі
    14.07.2022
    зараз з-за кепскай экалогіі, брудных тэхналогій вырошчвання ўвогуле чыстых прадуктаў няма. ну можа толькі на стале, дзе умкіна *опа

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць