Свет11

Літоўскі міністр культуры пра паездку спявачкі Петрыкіце на «Славянскі базар»: Мы не надта будзем адрознівацца ад суседзяў, калі будзем за гэта штрафаваць

У Літве працягваецца скандал з паездкай мясцовай спявачкі Біруце Петрыкіце на «Славянскі базар». Саму паездку артысткі і яе дзіўныя выказванні ацанілі многія калегі, выказаўся і міністр культуры Літвы Сіманас Кайрыс.

Фота: Delfi, Scanpix

«Я лічу, гэта толькі пацвярджае, што калі ёсць правіла, будзе выключэнне. Выключэнне толькі пацвярджае правіла…

Напэўна, правіла, што Літва ведае, хто ёсць хто, можа адсеяць мерапрыемствы, якія выкарыстоўваюць для прапаганды. Але адзін чалавек, або некалькі людзей, якія не разумеюць, што адбываецца, заўсёды будуць. Гэта хутчэй выключэнне, якое пацвярджае правіла, бо ўвогуле ў Літве ўсё разумеюць», — запэўніў міністр.

Аднак міністэрства не мае намеру займацца адборам выканаўцаў, сказаў Кайрыс. Па яго словах, гэта можа нанесці шкоду.

«Мінкульт імкнецца пазбягаць такой ролі, каб не станавіцца цэнзарам. Я думаю, бессэнсоўны занятак вызначаць, хто можа выступаць, а хто не, тым больш што мы — дэмакратычная, заходняя краіна.

Мы будзем не надта адрознівацца ад суседзяў на ўсходзе, калі пачнём уводзіць штрафы, складаць чорныя спісы — я думаю, гэтага не трэба рабіць», — сказаў палітык.

Прыклад Біруце Петрыкіце, на яго думку, толькі паказвае, што машына прапаганды дзейнічае. Па словах Кайрыса, ворагу толькі гэтага і трэба.

«Прамой шкоды няма. Мы кажам пра асобныя выпадкі, але бяда ў тым, што іх бярэ на ўзбраенне варожая прапаганда і выкарыстоўвае гэта як вялікую тэму, падзею.

Думаю, чым менш увагі мы будзем надаваць такім непаразуменням, тым будзе прасцей. У адваротным выпадку мы трапляем у мясарубку прапаганды», — сказаў міністр.

Чытайце таксама:

«Мне што, разводзіцца цяпер?» У Літве горача абмяркоўваецца прыезд вядомай літоўскай спявачкі на «Славянскі базар», нягледзячы на вайну

Каментары1

  • Жар
    19.07.2022
    "Думаю, чым менш увагі мы будзем надаваць такім непаразуменням, тым будзе прасцей". Вельмі слушная заўвага, спадару мая павага !

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць