Менавіта столькі балаў застаецца адрыў БАТЭ ад мінскага «Дынама».
Да таго ж пяціразовы чэмпіён Беларусі па футболе правёў на гульню меней (матч БАТЭ са «Смаргонню» быў у свой час перанесены).
У нядзелю БАТЭ на выездзе выйграў у гродзенскага «Нёмана» з лікам 2:1.
Усе галы былі забітыя ў першым тайме. На 7-й хвіліне вызначыўся Віталь Радзівонаў, на 11-й Дзмітры Бага падвоіў лік. На 43-й Дзмітры Кавалёнак забіў мяч у адказ.
Шэсць матчаў былі згуляныя ў суботу:
- «Віцебск» – «Дынама» Мінск – 2:3,
«Шахцёр» – «Дняпро» – 1:2,
МТЗ-РІПА – «Гомель» – 4:2,
«Граніт» – Смаргонь – 1:1,
«Нафтан» – Мінск» – 1:0,
«Тарпеда» Жодзіна – «Дынама» Брэст – 1:2
Пасля 19 тураў: БАТЭ – 44, Дынама Мінск – 34, Дняпро – 32, Нафтан – 31, Тарпеда, Шахцёр – 28, Нёман – 27, Гомель, Дынама Брэст – 25, Мінск – 23, Віцебск – 22, Граніт – 21, МТЗ – 19, Смаргонь – 9.
Наступны тур пройдзе 23 верасня. Да канца чэмпіянату застаецца сем тураў.
Каментары