Культура11

Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» хутка вернецца да чытачоў

У ліпені часопіс прыпыніў выхад, але з новага года ён вернецца да чытачоў. Выданне зноў зарэгістраванае ў падпісным каталогу. Рэдакцыя ўжо працуе над новым нумарам, паведамляе budzma.org.

Цяпер ладзіцца распродаж старых нумароў. Часопіс прадаецца па 2 рублі за нумар.

Каб набыць выданне, звяртайцеся ў рэдакцыю праз дырэкт у інстаграме @matulina_soneyka, па электроннай пошце [email protected] або па тэлефоне +375 17 379 18 78.

Па Беларусі часопіс дасылаюць «Еўрапоштай». У Мінску можна забраць яго ў рэдакцыі па адрасе: вул. Акадэмічная, 7 (станцыя метро «Акадэмія навук»).

Таксама можна набыць часопіс у фармаце PDF. Нумар каштуе ўсяго 1 рубель. Замовіць можна тут.

«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiвальнымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.

Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзецям даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развіваць свае здольнасці да матэматыкi, чытання i вобразнага мыслення.

Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».

Прыпыненне выхаду часопіса было звязанае, як паведамляла рэдакцыя, з тым, што яго рабілі з дзвюх краін: «З Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы». Выглядае, што іх удалося паспяхова вырашыць.

Каментары1

  • Горадзенскі КіберЭмаПанк
    28.08.2022
    Усё, што трэба ведаць пра умовы карыстаньня і распаўсюду беларускай мовы ў Беларусі:

    - Беларускамоўны часопіс мае замежны маркер ISBN, бо ў Беларусі такое зараз не дазволілі бы друкаваць, бо "стварае пагрозу" дзеля расейскай мовы.
    - Немагчыма набыць у кіёсках, а толькі праз асабістую замову ў сацсетках, ці наведаўшыся ў рэдакцыю непасрэдна, бо распаўсюд ТАКОГА праз пункты гандлю друкаванымі выданьнямі - "акт вапіючай русафобіі". 

    Хочацца падзякваць, рэдакцыі часопіса за працу, і што яны надаюць увагу такому безумоўна, важнаму моманту, як выхаваньне дзіцяці па-беларуску, бо ні ўмоў ні сродкаў дзеля гэтага ў Беларусі не існуе. 

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць