Грамадства1111

Кіраўнік «Байпол» заявіў пра палітычныя амбіцыі арганізацыі былых сілавікоў

Кіраўнік «Байпол», прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі Аляксандр Азараў на канале «Жыццё-маліна» заявіў пра магчымае стварэнне палітычнай партыі «Байпол». Таксама ён распавёў і пра свае ўласныя амбіцыі.

У жніўні лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі. Аляксандр Азараў заняў у ім пасаду прадстаўніка па бяспецы.

Вядучы канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў спытаў у былога падпалкоўніка міліцыі, для чаго ў кабінеце прадстаўнік «Байпола».

Азараў сказаў, што «Байпол» — напэўна, самая буйная беларуская дэмакратычная арганізацыя за мяжой, а ўнутры краіны наогул няма ніякіх арганізацый [дэмакратычных].

Ён аргументуе гэта тым, што да абвешчанага год таму плана «Перамога», па яго словах, далучылася каля 200000 беларусаў.

«Мы маем такую падтрымку, адпаведна, мы маем права лічыць, што наша арганізацыя — самая буйная, паколькі мы не ведаем іншых, у якіх ёсць нейкія нават прыкладна такія лічбы».

На пытанне пра палітычныя амбіцыі, Азараў рашуча адказаў, што яны ёсць.

— Мы наогул думаем, што паколькі нас падтрымала вялікая частка беларусаў, то, магчыма, у будучыні мы можам зрабіць сваю партыю «Байпол» — чаму б не? Пакуль гэта не абмяркоўваецца, але чаму б не? Думкі такія ёсць.

На пытанне пра тое, ці быў бы Азараву цікавы пост міністра МУС у новай Беларусі, кіраўнік «Байпол» адказаў, што ў яго прынцып па жыцці: калі не я, то хто?

— Я пакуль не бачу, хто яшчэ можа гэтым заняцца. Вось калі мы вернемся ў Беларусь, магчыма, будуць знойдзеныя сярод звольненых супрацоўнікаў [МУС], якія цяпер знаходзяцца ўнутры Беларусі, больш годныя людзі. Але гэта будзе ў будучыні бачна. Таму цяпер пакуль я падняў, як гаворыцца, гэты сцяг, а далей будзе бачна.

— Міністр МУС — ваша столь па амбіцыях, ці ёсць яшчэ нешта? — спытаў Мікіта Мелказёраў.

— Гэта залежыць, напэўна, ад беларусаў, чаго яны хочуць ад мяне. Пакуль такі ўзровень, а там будзе бачна, — адказаў Аляксандр Азараў.

КДБ прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет экстрэмісцкім фармаваннем

У Аб'яднаны пераходны кабінет уключылі Таццяну Зарэцкую — беларуску, якая трапіла ў спіс Forbes 

Аб'яднаны пераходны кабінет прыняў першую пастанову

Каментары11

  • даведка
    12.09.2022
    Даже дуракам было понятно, что эти бывшие силовики Лукашенко преследуют меркантильные интересы.
    Сидя в своей Варшаве, они уже делят шкуру неубитого картофельного лося... 
  • даведка
    12.09.2022
    На пушечный выстрел таких не подпустят к власти в новой Беларуси. Ещё и ответят за свою службу режиму.
  • Открыть вам тайну ? Вот она !
    12.09.2022
    Ну, нічога дзіўнага, з сходам Лукашэнкі ва ўладу палезе шмат аферыстаў. Людзям трэба быць вельмі адказнымі, робячы выбар.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца знакамітага беларускага мадэльнага агенцтва пракаментавала яго згадкі ў файлах Эпштэйна7

Пацяпленне клімату можа кардынальна замарозіць Ісландыю1

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

У Смалявічах тры тыдні б'е гарачы гейзер

Брытні Спірс прадала правы на ўсе свае песні за $200 мільёнаў2

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў7

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая57

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць