Грамадства11

У Гродне асудзілі да шасці гадоў калоніі чалавека з псіхічным захворваннем

19 верасня ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўку асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна». Вядома, што мужчына мае разлад асобы.

Прысуд вынес суддзя Васіль Скок. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Галіна Войшаль. Судовымі засядальнікамі выступілі Мікалай Варанко і Крысціна Лобан.

Мужчына не прызнаў віну, а пацвердзіў толькі факт напісання каментароў 11 і 12 жніўня 2020 года. Удзел мужчыны ў гродзенскіх Маршах не пацвердзіўся пасля прагляду відэазапісаў з мерапрыемстваў у горадзе.

Андрэй таксама ўключаны ў пералік арганізацый і фізічных асобаў, якія датычныя да «тэрарыстычнай дзейнасці».

Каментары1

  • Кажан81
    08.10.2022
    Калі будзем судзіць лукавае сатано дык таксама не зважаць на ягоныя псіхічныя хваробы, калі што аска.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму6

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы6

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны6

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні8

На выездзе з Мінска ДТЗ, фура перакрыла некалькі палос. Рух ускладнены

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму6

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць