РБК: Кіроўцу грузавіка, што выбухнуў на мосце, выкарыстоўвалі ўсляпую
Крыніца РБК у сілавых структурах паведаміла, што кіроўцу грузавіка, які раніцай 8 кастрычніка выбухнуў на Крымскім мосце, выкарыстоўвалі ўсляпую, ён не ведаў аб запланаваным падрыве.
Па словах крыніцы, кіроўца атрымаў заказ на перавозку угнаенняў праз інтэрнэт. На месцы працуюць выбухатэхнікі мясцовага ўпраўлення ФСБ. Яны спрабуюць высветліць тып і паходжанне выбухоўкі.
У выніку выбуху грузавы фуры на Крымскім мосце рана раніцай 8 кастрычніка былі разбураныя два аўтамабільныя пралёты, пашкоджаныя чыгуначныя шляхі. Як мінімум тры чалавекі загінулі. Уладальнік грузавіка быў жыхаром Краснадара, аднак ён нібыта нядаўна прадаў машыну.
Каментары