Усяго патроху11

Рой казурак можа назапашваць электрычнасць як навальнічнае воблака

Рой казурак можа мяняць электрычныя палі — ад сотняў да тысяч вольт на метр вышыні. Такія паказчыкі характэрныя для небіялагічных працэсаў назапашвання зарада — напрыклад, навальнічных аблокаў. Чым большы і шчыльнейшы рой, тым вышэйшыя велічыні. Яны нават могуць уплываць на фармаванне кропель воблачнасці. Да такіх высноў прыйшлі навукоўцы з Брыстальскага ўніверсітэта, піша Naked Science.

Фота ілюстрацыйнае

Навукоўцы вывучылі звесткі аб статычных зарадах электрычнасці, якія можа назапасіць адна казурка. Пасля гэтага яны змадэлявалі на камп'ютары паказчыкі шматлікіх рояў.

У залежнасці ад памеру цела казурка можа назапасіць ад мільярднай да трыльённай долі кулона электрычнасці. Гэта вельмі мала. Але на вышыні да пяці кіламетраў казуркі збіраюцца ў даволі вялікія тлумы, і іх зарады аб'ядноўваюцца ў сур'ёзныя велічыні.

Напрыклад, велізарны рой саранчы з дзясяткаў мільёнаў асобін можа ўплываць на рух мікракропель вады, часцінак пылу і нават на ўтварэнне воблачнасці.

Каментары1

  • пчалавек свету
    29.10.2022
    а з людзьмі таксама, як з казуркамі?
    ну я пра той рой, што выходзіў тым летам (2020)...

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць