Грамадства

У справе «Партнэрства» дапытаныя амаль усе сьведкі

У судзе Цэнтральнага раёну адбылося трэцяе пасяджэньне ў крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» Эніры Браніцкай, Міколы Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі й Цімафея Дранчука. Іх арыштавалі 21 лютага й абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў. Суд праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Сёньня са сваякамі арыштаваных каля будынку суду сустракаліся выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур і кіраўнік місіі АБСЭ Оке Пэтэрсан.

У судзе Цэнтральнага раёну адбылося трэцяе пасяджэньне ў крымінальнай справе супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» Эніры Браніцкай, Міколы Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі й Цімафея Дранчука. Іх арыштавалі 21 лютага й абвінавацілі ў кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы й інтарэсы грамадзянаў. Суд праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Сёньня са сваякамі арыштаваных каля будынку суду сустракаліся выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур і кіраўнік місіі АБСЭ Оке Пэтэрсан.

Каля будынку суду Цэнтральнага раёну зноў сабраліся паплечнікі й сваякі арыштаваных актывістаў «Партнэрства». Спэцназаўцы не дазвалялі людзям стаяць насупраць ганку суду й вокнаў судовай залі. Цяжарная Вера Шалайка то стаяла, то сядзела на плястыкавым крэсьле насупраць будынку.

(Шалайка: ) «У нас ёсьць сіла чакаць далей. Будзем чакаць выніку й спадзявацца на ўсё лепшае. Думаю, што ўсё будзе добра, і нашых сваякоў адпусьцяць з судовай залі. Тым больш, што яны прабылі ўжо амаль 6 месяцаў за кратамі».

Да абеду на судзе апыталі амаль усіх выкліканых сьведак з боку абвінавачаньня. Паказаньні тых, хто знаходзіцца ў адпачынку, зачытаюць у судовай залі. Кацярына Клімко, былая актывістка «Партнэрства», адказвала на пытаньні амаль гадзіну.

(Клімко: ) «Былі пытаньні, напрыклад, ці ведаю я Цімафея Дранчука й Міколу Астрэйку, што зьвязана з гэтымі імёнамі. Большасьць пытаньняў задаваў пракурор, але былі пытаньні й ад саміх арыштаваных і іхных адвакатаў».

Выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур прыйшоў, каб сустрэцца са сваякамі Эніры Браніцкай, Міколы Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі й Цімафея Дранчука.

(Мур: ) «Я прыйшоў сюды як прадстаўнік амбасады ЗША. Выконваю абавязкі амбасадара ЗША тут, у Беларусі. Прыйшоў павідацца зь сем’ямі затрыманых і з тымі, хто прыйшоў іх падтрымаць, сказаць добрыя словы. Хацеў бы пазнаёміцца зь людзьмі, якіх цікавіць сытуацыя вакол гэтай справы. Амбасада ЗША, а таксама дыпмісіі краінаў Эўразьвязу пільна сочаць за сытуацыяй вакол суду. Мы будзем і надалей уважліва сачыць за судом, а таксама падтрымліваць сем’і арыштаваных і тых, хто падтрымлівае іх».

Кіраўнік місіі АБСЭ Оке Пэтэрсан зьявіўся да будынку часам абедзеннага перапынку – з намерам уведаць, што новага ў судзе.

(Пэтэрсан: ) «Тут ёсьць пытаньні, якія тычацца свабоды дзеяньняў і свабоды выказваньняў у Беларусі. Гэта вельмі важна нам ведаць. Цяпер мы чакаем канца гэтага працэсу й можам спадзявацца, што іх хутка вызваляць».

Усе чакалі, што судзьдзя Леанід Ясіновіч абвесьціць перапынак на некалькі дзён. Але ён гэтага не зрабіў. Заўтра, 2 жніўня, у судзе пачнуць разглядаць пісьмовыя матэрыялы справы. Назіральнікі адзначаюць, што такім чынам 3 жніўня могуць ужо адбыцца спрэчкі, і стане вядома, якую меру пакараньня папросіць дзяржабвінавачаньне.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць