Суд над віцебскай журналісткай Жаннай Жалевіч адбыўся сёння, хоць раней паведамлялася, што ён будзе толькі ў пятніцу. «Я дома. Суд быў. 100 базавых», — напісала сама журналістка ў фэйсбуку.

Учора журналістку выклікалі ў міліцыю з-за допісаў «са сцягам» і «з надпісамі» ў сацсетках. Пазней яе адпусцілі да суда — ён мусіў адбыцца ў гэтую пятніцу.
Але сёння раніцай яна паведаміла праз сяброў, што «сілавікі ломяцца ў кватэру». Сувязь з журналісткай адсутнічала цэлы дзень.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары