Вайна

ISW пра расійскі наступ на Бахмут: Севераданецк і Лісічанск расіян нічому не навучылі

Вашынгтонскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) апублікаваў свой штодзённы бюлетэнь, у якім у гэты раз ён надае асаблівую ўвагу расійскаму наступу на Бахмут.

Галоўная выснова: расійская армія так нічому і не навучылася пасля папярэдніх штурмаў, калі коштам вялікіх страт бралі аб'екты вельмі абмежаванага стратэгічнага значэння.

Найбольш паказальным прыкладам у гэтым сэнсе было ўзяцце Севераданецка і Лісічанска ў канцы вясны і пачатку лета. Значэнне гэтых гарадоў было вельмі невялікае, але УСУ прымусілі расійскую армію засяродзіць на гэтым участку вялікія сілы, скоўвалі іх там некалькі тыдняў, нанеслі ім вялікія страты, а потым адышлі. Гэта стала кульмінацыяй расійскага наступу на Данбасе — у асаблівым, вайсковым сэнсе гэтага слова, які азначае, што з гэтага моманту сілы для працягу наступу вычарпаліся.

Такі зыход магчымы і ў Бахмуце. Бахмут расійскія сілы штурмуюць з мая, з вялізнымі стратамі авалодваюць дробнымі паселішчамі вакол яго. Нават калі ім удасца ўзяць сам горад, ніякіх аператыўных выгод гэта не прынясе.

Пры гэтым на штурм Бахмута затрачваюцца значныя сілы, што аслабляе іншыя ўчасткі фронту і стварае ўмовы для ўкраінскіх контратак на іншых напрамках.

Можна заўважыць, што ў гэтым аналізе ніяк не закранаецца роля ПВК «Вагнер» і амбіцыі яе стваральніка Яўгена Прыгожына. Як вядома з многіх крыніц (і ў іншых частках бюлетэня пра гэта таксама згадваецца), пад Бахмутам дзейнічаюць пераважна найміты гэтай арганізацыі, у тым ліку выпушчаныя з турмаў дзеля гэтага крымінальнікі. Ступень падсправаздачнасці гэтых фарміраванняў расійскаму вайсковаму камандаванню невядомая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная маці траіх дзяцей Юлія Лаптановіч. Яна ўжо выехала да сям'і за мяжу4

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць