Культура

Брытанскі інстытут кінематаграфіі назваў найлепшы фільм усіх часоў

Брытанскі інстытут кінематаграфіі (BFI) назваў найлепшы фільм усіх часоў. Гэта стужка бельгійскай рэжысёркі Шанталь Акерман «Жана Дзільман, набярэжная Камерцыі 23, Брусель 1080». Упершыню ў дзясятку найлепшых фільмаў рэйтынга трапіла стужка, якую зняла жанчына.

Постар да фільма 1975 года

Апытанне, якое ладзяць кожнае дзесяцігоддзе, крытыкавалі за недахоп разнастайнасці. Пераможнае месца на працягу 40 гадоў утрымліваў «Грамадзянін Кейн» Орсана Уэлса. Толькі ў 2012 годзе яго абагнаў фільм Альфрэда Хічкока «Галавакружэнне».

Стужка «Жанна Дзільман», выпушчаная ў 1975 годзе, расказвае гісторыю бельгійскай удавы, якая становіцца сэкс-работніцай, каб звесці канцы з канцамі, але забівае аднаго са сваіх кліентаў. Фільм доўжыцца амаль тры з паловай гадзіны.

Хоць стужка Акерман не так вядомая за межамі свету кінакрытыкі, як папярэднія пераможцы, яе прызналі «шэдэўрам» і наватарскім фемінісцкім творам. 

Кінакрытык і пісьменніца Ліліян Кроўфард, якая ўдзельнічала ў апытанні, сказала, што фільм з'яўляецца «праграмным тэкстам» фемінісцкага кіно.

Шанталь Акерман памерла ў 2015 годзе ва ўзросце 65 гадоў.

Шанталь Акерман

Апытанне праводзіцца часопісам Брытанскага кінаінстытута Sight and Sound штогод з 1952 года. У мінулым яго крытыкавалі за адсутнасць разнастайнасці ў апытанні экспертаў і ў рэйтынгу 100 найлепшых фільмаў. З гадамі BFI павялічыў колькасць і разнастайнасць кансультантаў, якія складаюць рэйтынг.

Сёлета 1639 крытыкаў, дырэктараў праграм фестываляў, куратараў, супрацоўнікаў архіваў і навукоўцаў папрасілі выбраць дзясятку найлепшых стужак. Пераможца мінулага года, стужка «Галавакружэнне» Хічкока, заняла другое месца, пасунуўшы «Грамадзяніна Кейна» на трэцяе. На чацвёртым месцы апынулася «Такійская гісторыя» Ясудзіра Озу, а на пятым — «Любоўны настрой» Вонга Карвая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць