Культура22

Быкаў на Першым нацыянальным

Аповесць «Аўганец» чытаюць на Першым канале радыё. Праўда, шведскага.

Аповесць «Аўганец» чытаюць на Першым канале радыё. Праўда, шведскага.

Сёння на Першым канале Шведскага радыё, у перадачы Radioföljetongen пачалося чытанне аповесці Васіля Быкава «Аўганец». У шведскім перакладзе гэты твор называецца Veteranen.

Аповесць, перакладзеную на шведскую мову Нільсам Хокансанам, можна паслухаць у выкананні вядомага ў краіне актора Хельге Скуга. Чытанне «Аўганца» працягнецца да 21 кастрычніка.

Перадача Radioföljetongen мае фармат радыёкнігі: вядомыя акторы чытаюць літаратурныя творы ў суправаджэнні адпаведна падабранай музыкі.

«Гэта вельмі папулярная ў Швецыі перадача, — адзначае паэт і перакладчык Дзмітры Плакс. — Яна мае тут многа слухачоў. І твор беларускага пісьменніка там гучыць упершыню. Гэта вельмі шмат значыць, калі дадаць, што яна ідзе на Першым канале. А ўсяго каналаў на Шведскім радыё — сорак шэсць».

«Аўганец» — адзін з апошніх твораў Васіля Быкава. У ім апавядаецца пра ветэрана Аўганскай вайны, які пайшоў працаваць у службу аховы кіраўніка дзяржавы. У Беларусі аповесць друкавалася ў часопісе «Дзеяслоў». У Швецыі летась выйшла асобнай кніжкай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць