Меркаванні

На заметку беларускаму Архімэду

Касьмічныя прыгоды «БелКА» адкрылі ў грамадзтве дыскусію: куды накіраваць розумы нашых вучоных – у космас, на службу мірнаму атаму, а можа… Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Касьмічныя прыгоды «БелКА» адкрылі ў грамадзтве дыскусію: куды накіраваць розумы нашых вучоных – у космас, на службу мірнаму атаму, а можа… Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Уважліва прачытаўшы Ягоны апошні сьпіч перад дыпляматамі, зразумеў, што нам патрэбна абсалютна новае пакаленьне прылад і тэхналёгій, якія маглі б служыць нашым сапраўдным інтарэсам. Нават уявіў дыялёг у беларускім павільёне на нейкай навуковай выставе:

— Добры дзень, тут прадстаўлены апошнія навінкі беларускай навукі?

— Вэлком, гутэн таг, добры дзень! Магу прапанаваць вам некалькі эксклюзіўных распрацовак. Вось, напрыклад, «замежнапалітычны прагматызатар»

— Гэта ж пыласос!

— Самі вы пыласос! Прылада пабудавана на прынцыпе залежнасьці замежнай палітыкі ад інтэнсіўнасці патокаў нэйтронаў і пратонаў. Уключаем прагматызатар у сетку. Адчуваеце, як прагматызуецца ваша замежная палітыка ў радыюсе двух мэтраў? Можна паставіць на максымум – дзесяць мэтраў. На жаль, гэта пакуль усё, аднак экспэрымэнты працягваюцца.

— Добра, а вось там што? Хакейныя наплечнікі?

— Гэта «палітычны гібкатар» – накладаецца вось так на плечы. Калі нехта спрабуе паляпаць вас па плячы, б’е токам, ілюструючы словы Бацькі: «Мы нічога не рабілі дзеля паляпваньня па плячы». Пагадзіцеся, вельмі зручна.

Ідзём далей. Ага! «Антынацкоўшчык» Гэта спэцыяльна для сустрэчаў з грамадзянамі СНД, каб, гаворачы Яго словамі, ня даць «нацкаваць друг на друга». Рэч накшталт намордніка. Глядзіце, я надзеў яго, і цяпер, нават калі вы будзеце прадаваць мне газ па 200 баксаў, мяне на вас не нацкаваць. Ну што, выпісваць?

— Не, дзякуй.

— Ну, тады выключна для вас «геапалітычны зацікаўлівач»: шляхам шматлікіх экспэрымэнтаў даказана, што, калі ў такім скафандры і такіх ластах прыйсьці на дыпляматычны раўт, вамі зацікавяцца ўсе прысутныя. Гэта ня ўсё: калі вы набываеце геапалітычны зацікаўлівач, то кампанія-вытворца дае вам у падарунак прыладу – «антыдвухстандартны адэкватар». Вось бачыце гэтую пімпачку? Яна называецца «наша пазыцыя па пытаньнях двухбаковага супрацоўніцтва у гандлёвай і транзытна-транспартнай сфэрах». Калі круціць вось гэтую ручку, яна адэкватна падкарэктуецца. Пагадзіцеся, супэр.

Пачакайце, куды вы?.. Я ж яшчэ не паказаў вам «фарміравальнік пазытыўнага іміджу», пабудаваны паводле прынцыпу кававаркі! Дзівак!.. Што сказаць – застаўся ў мінулым стагодзьдзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць