Грамадства99

«Расія без нас абыдзецца, а мы без яе не зможам». Пра што сёння гаварылі Пуцін з Лукашэнкам

Лукашэнка і Пуцін завяршылі перамовы ў Мінску. Як гадамі заведзена ў беларуска-расійскіх адносінах у гэтым фармаце, інфармацыі пра змест перамоў і вынікі — не так шмат. Абодва бакі, каментуючы іх, у асноўным абмяжоўваліся ці агульнымі пафаснымі словамі, ці больш разгорнутымі каментарыямі па другасных пытаннях.

Спачатку дэлегацыі правялі перамовы ў шырокім складзе — з Расіі прыехала шмат высокіх чыноўнікаў, — а пасля Пуцін і Лукашэнка пайшлі перамаўляцца адзін на адзін.

Абодва палітыкі, каментуючы ход і вынікі перамоваў, увесь час падкрэслівалі, што абмяркоўваюць перадусім эканоміку, пастаянна гаварылі пра рашучыя прарывы і бліскучыя перспектывы, называлі лічбы, на якія пабольшала супрацоўніцтва ў розных галінах. Пуцін ахвотна разважаў пра супрацоўніцтва ў касмічнай сферы і ў атамнай энергетыцы, у якой Расія нібыта дзейнічае нават са стратамі для сябе, пра эфектыўнасць двухбаковага супрацоўніцтва ў змаганні з заходнімі санкцыямі. 

Лукашэнка сказаў, што ён задаволены вынікамі абмеркавання з Расіяй перспектыў стварэння агульнага газавага рынку і ўмовамі цэнаўтварэння на энерганосьбіты на наступныя тры гады. Што гэта за ўмовы, ён не ўдакладніў. Цана на газ на наступны год для Беларусі нібыта будзе фіксаванай, але яе памер таксама не называўся. Вонкава Лукашэнка сапраўды выглядаў задаволеным.

Пуцін дзяжурна заявіў, што Расія не збіраецца нікога паглынаць, бо ў гэтым, маўляў, няма мэтазгоднасці. Лукашэнка ж таксама дзяжурна сказаў, што «Расія без нас абыдзецца, а мы без яе не зможам».

Найбольш балючым і інтрыгоўным было пытанне адносна перспектыў ваеннага супрацоўніцтва і магчымасці афіцыйнага ўступлення ў вайну Беларусі разам са сваёй арміяй. Рабіліся здагадкі, што перадусім дзеля гэтага Пуцін і прыехаў. І гэтая тэма на перамовах таксама абмяркоўвалася, тое-сёе прагучала і з вуснаў Пуціна ды Лукашэнкі.

Пуцін заявіў пра намер працягваць практыку сумесных вайсковых вучэнняў. Як вядома, менавіта падчас такіх сумесных «вучэнняў», аб правядзенні якіх аб'явілі таксама перад Новым годам, і была ажыццёўленая 24 лютага агрэсія супраць Украіны, у тым ліку і з беларускай тэрыторыі. Акрамя таго, гаварылася пра стварэнне сумеснай вайсковай тэхнікі і фарміраванне «агульнай абароннай прасторы».

Таксама Пуцін паведаміў, што ён дамовіўся з Лукашэнкам пра падрыхтоўку экіпажаў баявых самалётаў беларускай арміі,

якія, маўляў, ужо пераабсталяваныя для магчымага прымянення боепрыпасаў паветранага базавання са спецыяльнай баявой часцю. Гаворка тут вядзецца пра ядзерныя зарады. І гэта можа быць адным з галоўных вынікаў гэтых перамоў.

Лукашэнка ж адсправаздачыўся, што беларуская армія ўжо, маўляў, паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй сістэмы С-400 і «Іскандэр».

Каментары9

  • Вадя
    19.12.2022
    Таки да ,военная составляющая была стержневой на этих "переговорах".Судя по свите
  • Железный Дровосек
    19.12.2022
    Колхозник,это не «мы»,а ты лично без орды не обойдёшься—вечно она тебе сопли вытирает. Без неё тебе гамон,продажная твоя колхозная душонка. Развалился совок—развалится и орда,не сегодня и не завтра,но развалится. Планета Людей уже поняла,с какими моральными уродами она имеет дело,поэтому ничего хорошего для вас. 1,5% против 50% мировой экономики мягко говоря...того.. Так что для вас обоих Гаага—меньшее из бед.
  • Ну вы ўсё зразумелі які ён гаспадар, які ён "бацько", які ён дыктатар
    19.12.2022
    Нават дома не можа прадэманстраваць што ён гаспадар, толькі на збіцці студэнтаў і слабых можа паказваць сваю сілу.

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць