Меркаванні11

Віталь Цыганкоў: Мая ўнутраная Элачка-людаедачка і мемы ў месенджарах

Віталь Цыганкоў у сваім фэйсбуку піша аб праблеме рэагавання ў допісах у сацыяльных сетках.

Памятаю, калі я ўпершыню паглыбіўся ў твітар (англамоўны), то мяне ўразіла, што працэнтаў 80 адказаў на нейкія папулярныя допісы — гэта мемы. То бок людзі не могуць ці не хочуць сфармуляваць уласнымі словамі сваю ўласную думку, і замест гэтага проста ставяць карцінку з эмоцыямі. Радасць, абурэнне, здзіўленне — на ўсё ёсць гатовая фотка коціка ці вядомага чалавека.

Вось на здымку адзін акцёр махае галавой у знак нязгоды, вось другі акцёр хістае галавой у знак згоды. Вось персанаж вядомага мульціка раскрыў рот ад абурэння, вось здзіўлены сабачка, вось абураны коцік. Я разумею, што гэта даволі зручна — не трэба падбіраць словы, нараджаць думку — проста бярэш гатовы мем.

Але мяне здзіўляе, што людзі трацяць на гэта свой час. Ты ж не выказаў нічога свайго, але ты замарочыўся, знайшоў і паставіў у якасці камента ДыКапрыё з кілішкам, каб потым пайсці у іншую дыскусію і там запосціць Моргана Фрымена з выразам здзіўлення на твары.

А магчыма, і не ў эканоміі часу справа. А справа ў тым, што чалавек не ўмее і не можа нічога змястоўнага сказаць. Гэта ведаеце, як на вяселлях (прынамсі, раней было, не ведаю, як зараз, даўно не наведваў) — калі зачытваюць гатовыя віншаванні. У чалавека падзея, якая не так часта)) у жыцці здараецца, цябе сюды запрасілі — а ты зачытваеш стандартнае віншаванне з купленай у кіёску масавай паштоўкі? («Машу поздравляем, счастья, радості желаем» альбо што-небудзь пра чорную ікру і чорны «Мерседэс»?)

З іншага боку, у прыватнай камунікацыі з блізкімі, асабліва калі сям’я раскіданая па трох краінах і кантактуе разам у адным месенджары, розныя мемы для эканоміі часу — даволі зручны інструмент.

Аднак, як чалавек «раньшего времени» і пэўнага развіцця, я ўсё ж люблю словы, я ўмею іх падбіраць. Але часам, як у Элачкі-людаедачкі, адно слова для эканоміі часу можа азначаць гаму эмоцыяў.

«Бывае». Гэта прыблізна азначае — «што зробіш, я разумею, усялякае здараецца, давай не рабіць з гэтага вялікай праблемы». Альбо — «ну і навіна, але нішто не новае ў гэтым свеце, бачылі і не такое».

«Ясна». «Няма чаго дадаць, тэма закрыта».

«Ясссна». Вось тут зусім іншае значэнне) «Гэта што такое? ОК, я не хачу спрачацца, але сваімі літарамі ссс я даю зразумець, што я тут не згодны альбо што мяне гэта моцна здзіўляе».

«Як скажаш». «Ладна, я не хачу працягваць гэтую тэму, каб мы не пасварыліся, можа, я тут фармальна і пагаджуся, але не таму што я згодны, а толькі таму, што я добры і паблажлівы чалавек».

«Як скажаш, мая дарагая». — Ну гэта амаль крайняя стадыя, амаль нецэнзуршчына. Ужываецца толькі ў выключных выпадках)).

Каментары1

  • (Віталь Цыганкоў піша...) не чытала, але
    08.01.2023
    ясна, мая дарагая.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Усе навіны →
Усе навіны

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку1

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

У Мінску хочуць кінуць студэнтаў на скошванне травы8

Падчас візіту Пуціна ў Санкт-Пецярбург там адключылі інтэрнэт1

Алексіевіч пра сілавы сцэнар: Я чула гэта ад Пракоп'ева. А чаго ж ён сам паехаў у Амерыку і адкрыў рэстаран у бітве за Радзіму?61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць