Улада44

Чарговыя арышты супрацоўнікаў КДБ

На арэну выйшаў Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — новая спецслужба Лукашэнкі.

Як стала вядома «Беларускаму партызану» з крыніцаў, якія заслугоўваюць даверу, у Мінску затрыманы намеснік начальніка аднаго з ключавых упраўленняў КДБ. Яго арыштавалі пры атрыманні хабару ад жонкі аднаго з абвінавачаных, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Арыштаваны намеснік начальніка 3‑га глаўка КДБ, гэта аператыўны аддзел Камітэта. Справу распрацоўвае Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце — новая спецслужба Лукашэнкі. Арыштоўвалі чэкіста пры ўдзеле супрацоўнікаў МУС.

Як гэты аператыўнік КДБ ўблытаўся ў справу аб хабары? Справа ў тым, што «амэрыканка» — следчая турма КДБ — апошнім часам літаральна перапоўнена. Ніколі раней, выключаючы сталінскія часы, у ёй не ўтрымлівалася так шмат падследных — камерсантаў, супрацоўнікаў спецслужбаў і іншых падазраваных.

Усё гэта спарадзіла спакусу ў некаторых супрацоўнікаў КДБ падзарабіць, аказваючы рознага роду сумнеўныя паслугі зняволеным. Так, ён прапанаваў жонцы аднаго з затрыманых камерсантаў за 30 тысяч долараў памяняць арышт на падпіску аб нявыездзе. Жонка камерсанта напісала заяву ў Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, і справа завярцелася.

У КДБ гэтая гісторыя выклікала літаральна шок. Атрымаць які‑небудзь каментар не ўяўляецца магчымым. Падобна на тое, што арышт высокапастаўленага супрацоўніка КДБ можа стаць першай гучнай справай Цэнтра, калі, як часта бывае ў Беларусі, за грахі начальнікаў не будуць расплачвацца падначаленыя.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП18

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў17

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

Трамп адказаў Пуціну на выхвалянне ракетай «Буравеснік»10

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай5

Названы найлепшы пад'езд у Мінску4

Як вучыць дзяцей карыстацца штучным інтэлектам?2

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП18

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць