Меркаванні2525

Беларускамоўны перапісчык: Папрацаваўшы перапісчыкам, я заганарыўся сваім народам!

Апавядае Юльян Мiсюкевiч, студэнт БДУ.

Перапiсам быў заняты ўвесь паток нашага трэцяга курса. Мы атрымалi цэлы кастрычнiк без вучобы, але з праязным на ўсе вiды транспарту. Заробак — чатыры базавыя велiчынi (150 тысяч). Апавядае Юльян Мiсюкевiч, студэнт БДУ.

Мне было цiкава атрымаць падобны досвед. Працы радаваўся. Хоць засмучалi некаторыя моманты.

Не хапала беларускiх бланкаў. Хоць на нашым iнструктарскiм участку працавала некалькi беларускамоўных перапiсчыкаў.

Нам паведамiлi, што бланкаў на беларускай мове надрукавалi няшмат. Мяне прасiлi iх эканомiць, пакiдаць на выпадкi, калi людзi самi папросяць. На выбар бланкi не прапаноўваць.

У сувязi з гэтым узгадваецца выпадак па вулiцы Мележа. Чалавек прыйшоў на перапiс 14 кастрычнiка ў перапiсны пункт. Спытаў, чаму не прапанавалi бланкi на выбар. Усе чатыры перапiсчыцы ў голас заявiлi, што беларускамоўныя бланкi пакуль не прывезлi. Чалавек заявiў, што пойдзе пiсаць скаргу ў гарвыканкам. Беларускамоўныя бланкi адразу знайшлiся. Перапiсчыца i астатнiя сталi гаварыць па-беларуску. Развiталiся людзi мiлымi сябрамi.

Заўважу пры гэтым,

так званыя «Кантрольныя фiшкi», «Кантрольна-перапiсны лiст» i шэраг iншых папер былi толькi на расейскай.

Значную частку кватэр я наведваў у суботу i нядзелю. Марудна iшла праца: за дзевяць гадзiн толькi 25 кватэр. У першыя днi на кватэру прыпадала 25 хвiлiн, у апошнiя — 21. Вядома ж, час ішоў на дарогу да наступнай кватэры, перапiснога ўчастка, перамовы па дамафонах, званкi ў кватэры. У асобныя даводзiлася хадзiць разы тры, каб застаць жыхароў.

Я беларускамоўны, і хачу заўважыць, што толькі прыблiзна чатыры працэнты людзей прасiлi мяне звяртацца да iх па-расейску. Згаджаўся.

Увогуле, адчуваўся патрыятызм насельнiцтва. Людзi смела, з гонарам называюць сябе беларусамi. Нiколi раней не чуў столькi адказаў «шчыры беларус», «чысты беларус», «у нас уся сям’я беларуская», пакуль не пачаў працаваць перапiсчыкам. Гэтыя цiхiя паўсюдныя прызнаннi — адно з вялiкiх маiх адкрыццяў.

Большасць сталых не саромелiся адказваць, што размаўляюць на трасянцы. Сучасная моладзь, наадварот, выступае за чысцiню мовы — беларускай цi расейскай.

Многiя наракалi на тлумнасць дробных лiтараў каля пытання «Родная мова» («што гэта такое — мова, засвоеная першай у раннiм дзяцiнстве? А чаму б не папытаць, якая мова ў чалавека была ў пятым класе, дзясятым?» Такое пытанне, сцвярджалi, нiдзе ў свеце не практыкуецца.)

Людзi не разумеюць, нашто адказваць на пытаннi «Цi маеце камп’ютар?», «Цi падключаны ён да iнтэрнэту?».

З кожным днём перапiсу ўсё больш адчуваў гонар за беларускую нацыю. Затурканыя, на выгляд абыякавыя людзi, нягледзечы на шматгадовыя пакуты ўласнае мовы, ведаюць сваю адметнасць — беларушчыну.
Некаторыя на пытанне пра родную мову давалi адказ кшталту «Запишите белорусский. Может, хоть больше людей по-беларуски разговаривать будет». Асобныя разам са мною пераходзiлi на беларускую. Сустрэлася i такое: адказваючы на чысцюткай беларускай мове, хлапец гадоў дваццацi назваў роднай мовай сваёй i сям’i расейскую.

У той жа час мноства людзей успрымалi беларускае маўленне як абавязак перапiсчыка. «Если трудно, можете говорить по-русски», — вымавiла прыемная салiдная жанчына, думала, вiдаць, што мы абавязаны мець стасункі па-беларуску.

«Не надо цурацца роднай мовы, добра, не выракаецеся яе», — бабулька не заўважае, што сама ўжывае расейскае слова, пачаставала яблыкамi.

Людзi любяць пагутарыць, могуць абгрунтаваць адказ на пытанне, падзялiцца болем, гонарам, ведамi. Апавядалi пра вёску, дзе за год сорак чалавек памерла, адзiн нарадзiўся. Пачуў жахлiвы аповед пра жанчыну, якая пайшла ў запой на пяць тыдняў i яе на ўзлеску з’елi чарвякi.

Напаткаў розных людзей. Некаторыя валодаюць англiйскай мовай... i не ведаюць дзень народзiнаў мацi.

— Я сваю мову не ведаю, дзе ўжо мне замежнымi валодаць, — зазначыў слесар ЖРЭА.

Размаўляючы пра крынiцы iснавання, жанчына-настаўнiца ўспомнiла выслоўе «Як маеш грошы, то i сам харошы».

Хоць у гэтым дзевяцiпавярховiку за год абрабавалi трыццаць пяць кватэр, людзi дужа ветлiвыя, рэдкiя з асцярогай запытваюць пасведчанне.

Сёлетнi перапiс мне яскрава паказаў велiч i дабрыню майго беларускага народа. Яны любяць беларускасць, хочуць вучыць такой любовi дзяцей. Трэба iх не асаджваць, а дапамагаць iм у гэтым. Чакаюць зрухаў на дзяржаўным узроўнi.

Не наракайце на народ беларускi, ён працуе як можа, жыве як атрымлiваецца, спрабуе рабiць усё для лепшай будучынi сям’i, нацыi, дзяржавы.

Юльян Мiсюкевiч, студэнт БДУ, перапiсчык па вул. Матусевiча, Мiнск

Каментары25

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць