Спорт

МТЗ-РІПА звёз адно ачко з Барысава

А мінскае «Дынама» сёння датэрмінова выйграла сярэбраныя медалі футбольнага чэмпіянату.

Мінскае «Дынама» датэрмінова выйграла сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Пасля суботняй паразы галоўнага канкурэнта на срэбра магілёўскага «Дняпра» ад «Мінска» – 1:2, дынамаўцам, каб датэрмінова стаць другімі, дастаткова было згуляць у нядзелю ўнічыю з жодзінскім «Тарпеда».

Што і здарылася, у Кунцаўшчыне каманды згулялі ўнічыю – 0:0.

Гэта шостыя сярэбраныя медалі «Дынама» ў нацыянальных чэмпіянатах (1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009).

Сем разоў клуб быў чэмпіёнам краіны (1992, 1993, 1994, 1995, 1995-восень, 1997, 2004). Два разы клуб заваёўваў бронзу нацыянальнага чэмпіянату (2000, 2003).

***

БАТЭ сёння ўнічыю згуляла з МТЗ-РІПА – 2:2.

Прычым мінчане вялі ў ліку 1:2, але не здолелі перамагчы.

Пяць матчаў 24-га туру прайшлі ў суботу, прычым у трох з іх аўтсайдэры перамаглі прэтэндэнтаў на медалі.

Як згадвалася, ФК «Мінск» перамог на сваім полі магілёўскі «Дняпро» – 2:1.

«Віцебск» быў мацнейшы, чым «Нафтан» – 2:1, прычым за апошнія пяць хвілін гульні суддзя Чабыкін не залічыў тры галы, забітыя наваполацкім клубам.

«Нёман» перамог у Гродне салігорскі «Шахцёр», які захоўвае шанцы на трэцяе месца. Лік гэтага матчу – 2:1.

«Дынама» Брэст – «Граніт» – 3:1, «Смаргонь» – «Гомель» – 1:1.

БАТЭ – 57, Дынама Мінск – 44, Дняпро – 37, Тарпеда – 36, Нафтан, Дынама Брэст, Шахцёр – 35, Віцебск, Нёман – 31, Мінск –30, Гомель, МТЗ – 29, Граніт – 22, Смаргонь – 14.

***

БАТЭ датэрмінова 5 кастрычніка заваяваў залатыя медалі чэмпіянату, стаўшы шосты раз чэмпіёнам Беларусі.

«Смаргонь» і «Граніт» датэрмінова вылецелі з вышэйшай лігі. На трэцюю пуцёўку прэтэндуюць некалькі камандаў. На наступны сезон у вышэйшай лізе выступяць 12 клубаў, адзіную пуцёўку з першай заваявала «Белшына».

У 25-м туры 1 лістапада згуляюць:

«Мінск» – «Дынама» Брэст, «Дняпро» – «Смаргонь», «Гомель» – «Дынама» Мінск, «Тарпеда» – БАТЭ, МТЗ-РІПА – «Нёман», «Шахцёр» – «Вцебск», «Нафтан» – «Граніт».

Апошні тур пройдзе 8 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе4

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць